https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лядовыя дружыны васьмі краін выступяць у XII Калядным турніры аматараў хакея


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.
У XII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі прымуць удзел 8 лядовых дружын. На гэты раз усе паядынкі пройдуць на лёдзе мінскай "Чыжоўка-Арэны".

З 4 па 6 студзеня 2016 года матчы каманд групы А (Беларусь, Славакія, Швейцарыя, Аб`яднаныя Арабскія Эміраты) адбудуцца на галоўнай пляцоўцы, а хакеісты групы В (Расія, Фінляндыя, Германія, Швецыя) згуляюць на малой пляцоўцы.

У заключны дзень турніру, 7 студзеня, дружыны, якія занялі ў сваіх групах другія месцы, сустрэнуцца ў матчы за бронзавыя ўзнагароды (пачатак у 13.00), пераможцы пазмагаюцца ў рашаючым паядынку за галоўны прыз (пачатак у 19.00). Абедзве медальныя сустрэчы адбудуцца на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны".

Матчы Каляднага хакейнага турніру прывабліваюць на трыбуны вялікую колькасць балельшчыкаў, якія змогуць наведаць лядовыя баталіі бясплатна. У мінулыя гады пераможцам Каляднага міжнароднага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

У рашаючым матчы мінулага турніру расіяне перамаглі беларусаў з лікам 2:0, у гульні за бронзу фінскія хакеісты ўзялі верх над камандай Славакіі - 8:6.

29 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:911
 
Ключевые слова:
Хоккей Рождественский турнир Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме