https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Чэхіі перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі, загінулых няма


У Чэхіі 6 студзеня перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі, загінулых няма. Пра гэта паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.
У МЗС удакладняюць, што беларускі аўтобус трапіў у ДТЗ у першай палове дня паміж населенымі пунктамі Горжычкі і Чэска-Скаліцэ. "Турыстычная група з 49 чалавек (дзеці разам з бацькамі) ехалі з Прагі ва Уроцлаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў няма", — паведамляюць у міністэрстве.

Шпіталізаваныя больш за 15 чалавек, двое з іх — у цяжкім стане. Усім пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога, зазначаюць у МЗС. Турысты, якія не пацярпелі падчас аварыі, чакаюць вяртання ў Беларусь, турыстычная кампанія накіравала да іх дадатковы аўтобус.

"Пасольства Беларусі кантактуе з паліцыяй, падраздзяленнямі МНС, прадстаўнікамі турыстычнай кампаніі. Удакладняюцца спісы пацярпелых. Пасля ўстанаўлення месца шпіталізацыі найбольш пацярпелых да іх выедзе консульскі супрацоўнік пасольства Беларусі ў Чэхіі", — паведамляюць у МЗС.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2016
 
Дата публикации:06.01.2016
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1070
 
Ключевые слова:
Авария Чехия ДТП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме