https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод пацярпелых пры стральбе ля гатэля Bella Vista Resort у Хургадзе грамадзян Беларусі няма


Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі на сваёй старонцы ў "Твітэры".
"Паводле звестак пасольства ў Егіпце, сярод пацярпелых у выніку перастрэлкі ля гатэля ў Хургадзе грамадзян Беларусі няма", — гаворыцца ў паведамленні.

Пра напад групы ўзброеных людзей на гатэль у Хургадзе стала вядома ўвечары ў пятніцу, 8 студзеня. Паводле звестак МУС Егіпта, нападнікаў было двое, яны былі ўзброеныя пнеўматычнай зброяй і нажамі. Адзін з нападнікаў, на якім таксама быў пояс смяротніка, быў застрэлены супрацоўнікамі спецслужбаў Егіпта. Другі быў затрыманы.

У выніку нападу, паводле ўдакладненых звестак, пацярпелі тры замежныя турысты. Двое з іх — аўстрыйцы, яшчэ адзін — швед.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2016
 
Дата публикации:09.01.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:921
 
Ключевые слова:
Египет Терроризм Хургад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме