https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд тэніснага турніру ў Мадрыдзе


Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прадоўжыць выступленне на турніры катэгорыі "Мастэрс" у іспанскім Мадрыдзе (прызавы фонд - $4,185 млн).
5 траўня яна выйграла матч другога раўнда жаночага адзіночнага разраду ў саперніцы з Харватыі Айлы Тамлянавіч.

Вікторыя Азаранка, якая займае 31-е месца ў сусветным рэйтынгу ВТА, перайграла 61-ю ракетку свету Айлу Тамлянавіч ў двух сэтах 6:3, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 30 мінут. У першым гейме першага сэта беларуска адразу зрабіла брэйк, задаўшы паядынку патрэбны для сябе тон. У далейшым Азаранка ўтрымлівала сваю падачу, а ў дзявятым гейме яшчэ раз узяла чужую і ўпэўнена перамагла ў партыі. Стартавы гейм другога сэта быў зацяжным, як і ў першым. На падачы беларускі прадаўжалася вострая барацьба, вынікам якой усё ж не стаў брэйк саперніцы. Пры ліку 40:40 у наступным гейме зноў пачаліся "арэлі". У адным з момантаў Тамлянавіч завагалася, чым і скарысталася Азаранка, зрабіўшы чарговы брэйк. На карысць беларускі завяршыліся і наступныя два геймы, у адным з якіх яна зноў узяла чужую падачу. Тамлянавіч у пятым гейме ўдаўся брэйк, але гэты лакальны поспех харваткі не паўплываў на змяненне характару матчу.

Да сённяшняй сустрэчы Азаранка і Тамлянавіч раней ні разу не гулялі паміж сабой на турнірах пад эгідай ВТА.

Як паведамлялася, у стартавым паядынку турніру ў Мадрыдзе Вікторыя Азаранка перайграла ў двух сэтах амерыканку Вінус Уільямс (16-е месца ў рэйтынгу ВТА) - 6:4, 7:5. Яе сястра, лідар сусветнага рэйтынгу Серэна Уільямс стане саперніцай Вікторыі Азаранка ў трэцім раўндзе. Уільямс-малодшая ў сваім матчы другога круга без праблем абыграла суайчынніцу Слоан Стывенс (38) - 6:4, 6:0.

Вікторыя Азаранка шосты раз выступае на грунтавых кортах Мадрыда. Два разы запар яна дабіралася да вырашальнага паядынку, але ўступала сваім саперніцам па фінале - у 2011 годзе чэшцы Петры Квітавай (6:7, 4:6), а ў 2012-м - амерыканцы Серэне Уільямс (1:6, 3:6). У мінулым годзе Азаранка не выступала на спаборніцтвах у Мадрыдзе, пераможцай якіх стала расіянка Марыя Шарапава, якая абыграла ў фінале румынку Сімону Халеп (1:6, 6:2, 6:3).

Турнір у іспанскай сталіцы фінішуе ў суботу, 9 траўня.

5 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:973
 
Ключевые слова:
Теннис Виктория Азаренко Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме