https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Набыло моц пагадненне паміж урадамі Беларусі і Грузіі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму


Набыло моц пагадненне паміж урадамі Беларусі і Грузіі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, якое афіцыйна апублікавана 10 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Прызнаючы ўзаемную цікавасць да ўстанаўлення цеснага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў галіне турызму, жадаючы развіваць адносіны паміж абедзвюма краінамі ў гэтай галіне, а таксама паміж іх нацыянальнымі турыстычнымі арганізацыямі, разумеючы значнасць развіцця супрацоўніцтва ў галіне турызму, а таксама ў эканамічным, культурным і сацыяльным жыцці абедзвюх краін, бакі дамовіліся ўмацоўваць і развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму ў адпаведнасці з заканадаўствамі абедзвюх дзяржаў і іншымі міжнароднымі пагадненнямі, у якіх удзельнічаюць дзяржавы бакоў", — гаворыцца ў дакуменце. 

Бакі таксама будуць заахвочваць супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі кіравання турызмам, а таксама іншымі турыстычнымі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у развіцці міжнароднага і ўнутранага турызму; садзейнічаць ажыццяўленню прамых авіярэйсаў паміж дзвюма дзяржавамі з мэтай далейшага ўзмацнення турыстычным патокаў. 

Акрамя гэтага бакі будуць садзейнічаць устанаўленню кантактаў і развіццю супрацоўніцтва паміж турыстычнымі арганізацыямі Беларусі і Грузіі, а таксама паміж журналістамі і экспертамі ў сферы турызму, арганізацыі выстаў, семінараў і іншых мерапрыемстваў у сферы турызму. 

Пагадненне заключаецца тэрмінам на пяць гадоў і аўтаматычна працягваецца на наступныя пяцігадовыя перыяды, калі ніводзін з бакоў не выкажа намеру спыніць яго дзеянне. 

Дакумент падпісаны ў Тбілісі 23 красавіка 2015 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:10.10.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1071
 
Ключевые слова:
Беларусь-Грузия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме