https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Аляксандра Сасновіч прабілася ў другі раўнд тэніснага турніру ў Ташкенце


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала на турніры ў Ташкенце, прызавы фонд якога складае $250 тыс.
У стартавым паядынку беларуска, якая займае 102-е месца ў сусветным рэйтынгу, пасля няўдалага першага сэта здолела перайграць славенскую тэнісістку Палону Херцаг (63-е месца ў рэйтынгу ВТА) - 4:6, 6:3, 6:3. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 5 мін. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе японская тэнісістка Наа Хібіна (117). 

На мінулым тыдні 21-гадовая Аляксандра Сасновіч упершыню ў сваёй прафесійнай кар`еры здолела дабрацца да фінальнага матчу турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі. У Сеуле яна ўступіла ў вырашальным паядынку румынцы Ірыне-Камеліі Бегу - 3:6, 1:6.

Гэтыя спаборніцтвы ў сталіцы Узбекістана завершацца 3 кастрычніка.

29 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.09.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1018
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Узбекистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме