https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пераможцы і прызёры ЧС розных гадоў выступяць за Беларусь на Кубку свету па вольнай барацьбе ў ЗША


Зборная Беларусі па вольнай барацьбе 8 красавіка накіравалася ў Лос-Анджэлес (ЗША) для ўдзелу ў Кубку свету, які пройдзе 11-12 красавіка.
У склад каманды ўвайшлі як маладыя, так і вопытныя спартсмены, якія станавіліся ўладальнікамі ўзнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы ў розныя гады, паведамілі ў Беларускай федэрацыі барацьбы.

Кубкавыя спаборніцтвы будуць праходзіць у камандным фармаце з удзелам васьмі зборных розных краін свету. Права выступіць на турніры яны атрымалі па выніках каманднага заліку мінулагодняга чэмпіянату свету.

Па жэрабю зборная Беларусі трапіла ў групу В, дзе яна паспаборнічае з сапернікамі з Азербайджана, Ірана і Турцыі. У групе А выступяць каманды Кубы, Манголіі, Расіі і ЗША.

Трэнерскі штаб беларускай дружыны ўключыў у выязны склад наступных барцоў: Уладзіслаў Андрэеў (вагавая катэгорыя да 57 кг; бронзавы прызёр чэмпіянату свету-2014), Дзяніс Максімаў (61 кг), Азамат Нурыкаў (65 кг), Жан Сафян (70 кг), Алі Шабанаў (74 кг; бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2013 і 2014 гадоў), Амаргаджы Магамедаў (86 кг), Іван Янкоўскі (97 кг; бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы 2012 і 2014 гадоў), Аляксей Шамараў (125 кг; чэмпіён свету-2011). Беларускім спартсменам на дыване ў Лос-Анджэлесе будуць процістаяць нямала зорак сучаснай барацьбы. Так, каманда Ірана з`яўляецца дзеючым уладальнікам Кубка свету па вольнай барацьбе. Колеры азербайджанскай зборнай будуць абараняць пераможцы Алімпіяды-2012 Тагрул Аскераў (65 кг), Шарыф Шарыфаў (97 кг) і чэмпіён свету 2014 года Гаджы Аліеў (61 кг).

Усе ўдзельнікі на папярэдняй стадыі сустрэнуцца з кожным з сапернікаў па сваёй групе, каб вызначыць, за якія месцы трэба будзе змагацца ў фінальным раўндзе. Пераможцы груп разыграюць галоўны трафей турніру. За бронзу паспаборнічаюць каманды, якія зоймуць на пачатковым этапе другія месцы. За 5-6-я месцы паспаборнічаюць трэція зборныя з падгруп А і В, за 7-8-я - аўтсайдары папярэдняга раўнда. Асабістыя ўзнагароды на турніры не разыгрываюцца.

Лепшым рэзультатам зборнай Беларусі на Кубку свету па вольнай барацьбе з`яўляецца 4-е месца, якое каманда заняла ў 2013 годзе, выступаючы ў Іране.

Кубак свету па барацьбе - спаборніцтвы, праводзімыя пад эгідай Аб`яднанага свету барацьбы (UWW). Першы розыгрыш Кубка свету па вольнай барацьбе прайшоў у 1956 годзе ў турэцкім Стамбуле. З 1973 года турнір праходзіць штогод. З 1980 года праводзіцца Кубак свету па грэка-рымскай барацьбе, а з 2001-га - Кубак свету па жаночай барацьбе.

8 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1083
 
Ключевые слова:
Борьба Кубок мира Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме