https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Імянныя стыпендыі НАК Беларусі назначаны 14 перспектыўным мінскім спартсменам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе НАК.
Згодна з пастановай выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі ад 20 ліпеня 2015 года імянныя стыпендыі назначаны 14 маладым перспектыўным спартсменам Мінска.

Пастанова аб назначэнні імянных стыпендый прынята выканкамам НАК на падставе хадайніцтва ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама.

За дасягненне высокіх спартыўных рэзультатаў грашовыя выплаты ў ІІ паўгоддзі 2015 года будуць налічаны Аліне Вішнеўскай, Паўлу Селіверставу (абодва - лёгкая атлетыка), Віктару Стасяловічу (плаванне), Ігнату Галавацюку, Марыне Зуевай (абодва - канькабежны спорт), Міхаілу Басякову, Алегу Касцюкоўскаму (абодва - бокс), Антону Івашкіну, Аляксею Пешкуну (абодва - веласпорт), Івану Патапенку (веславанне на каноэ), Уладзіславу Цярпіцкаму (дзюдо), Лізавеце Плюце (снаўборд), Уладу Зверніку (гарналыжны спорт), Юліі Яткоўскай (вольная барацьба).

У прэс-службе НАК удакладнілі, што фінансавыя сродкі будуць накіраваны на выкананне спартсменамі ў поўным аб`ёме вучэбна-трэніровачнага працэсу і планавых заданняў па выступленні на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах, удзеле ў вучэбна-трэніровачных зборах і накіраванні на афіцыйныя міжнародныя спаборніцтвы.

28 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.07.2015
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1086
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Стипендия НАК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме