https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь выйграла ў Турцыі ў матчы Кубка Дэвіса


Выніковы лік у матчы Кубка Дэвіса Турцыя — Беларусь — 3:2 на карысць гасцей. Сустрэча ў межах 2-га раўнда другой групы Еўра-Афрыканскай зоны прайшла 17—19 ліпеня ў Cтамбуле.
17 ліпеня Ягор Герасімаў (327-е месца ў сусветным адзіночным рэйтынгу) уступіў Марсэлю Ільхану (78) — 7:6, 6:4, 3:6, 2:6, 7:9, а затым Дзмітрый Жырмонт (241) абыграў Кема Ілкеля (438) — 6:3, 6:2, 2:6, 7:5. 

18 ліпеня ў парнай сустрэчы Максім Мірны (38-е месца ў парным рэйтынгу) і Сяргей Бетаў (74) разграмілі турэцкі дуэт Барыс Эргудэн (679) / Аніс Юксель (668) — 6:2, 6:1, 6:4. 

19 ліпеня Жырмонт прайграў Ільхану — 7:6 (8:6), 3:6, 3:6, 2:6, а Герасімаў у вырашальным паядынку нанёс паражэнне Ілкелю — 6:2, 7:6 (7:5), 3:6, 7:6 (7:5). 

Зборная Беларусі выйшла ў плэй-оф і 18—20 верасня згуляе дома з камандай Партугаліі за выхад у першую групу Еўра-Афрыканскай зоны. 

У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь займае 55-е месца, Партугалія — 50-е.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2015
 
Дата публикации:20.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:912
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Кубок Дэвиса Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме