https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларус Ілья Чаргейка выйграў міжнародны турнір па кулявой стральбе ў Мюнхене


У Мюнхене завяршыўся традыцыйны турнір па кулявой стральбе з пнеўматычнай зброі (IWK Hochbrueck 2015).
На турніры паспяхова выступілі спартсмены зборнай Беларусі. Ілья Чаргейка і Віталь Бубновіч занялі дзве верхнія прыступкі п`едэстала гонару ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м, а Яўген Зайчык стаў сярэбраным прызёрам турніру пісталетчыкаў.

Пасля кваліфікацыйных спаборніцтваў у гэтым відзе праграмы, у якім прынялі ўдзел 80 спартсменаў, Бубновіч размясціўся на трэцім месцы (628,5 ачкоў), Чаргейка - на шостым (627,4). Аднак у фінале беларусы змаглі праявіць свае лепшыя якасці. Ілья Чаргейка з сумай 209,3 бала выйграў турнір, Віталь Бубновіч уступіў партнёру па зборнай Беларусі 1,6 ачка і, набраўшы 207,7 бала, стаў другім. Яшчэ адзін беларускі стралок Юрый Шчарбацэвіч у гэтым жа відзе праграмы заняў 19-е месца (625,6), завяршыўшы выступленне ў кваліфікацыі.

Яўген Зайчык у стральбе з пнеўматычнага пісталета на дыстанцыі 10 м выйграў сярэбраную ўзнагароду з рэзультатам 197,4 ачка, уступіўшы ў фінале толькі расіяніну Уладзіміру Ісакаву (199,2). 
Міжнародныя спаборніцтвы ў Мюнхене сталі адным з асноўных этапаў падрыхтоўкі беларускай зборнай да чэмпіянату Еўропы па стральбе з пнеўматычнай зброі, які з 2 па 8-е сакавіка бягучага года прыме галандскі Арнхем.

2 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1167
 
Ключевые слова:
Пулевая стрельба Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме