https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусы паводле вынікаў шасці этапаў "Дакара" займаюць пятае месца


Экіпаж Сяргея Вязовіча завяршыў шосты этап ралі-рэйда "Дакар-2015" на 6-м месцы, а ў агульным заліку грузавікоў увайшоў у першую пяцёрку экіпажаў, паведамілі прадстаўнікі тэхнічнага партнёра — аператара velcom, які арганізаваў прамую сувязь з камандай "МАЗ-СПОРТаўта".
На праходжанне спецучастка працягласцю 277 км экіпаж Вязовіча патраціў прыблізна 3 гадзіны 20 хвілін. Пераможцам этапу стаў пілот каманды "КАМАЗ-майстар" Эдуард Нікалаеў, якому беларусы саступілі 25 хвілін 16 секунд. 

У агульным заліку "МАЗ" Вязовіча падняўся з 6-га на 5-е месца. На больш высокіх пазіцыях размясціліся экіпажы толькі адной каманды — "КАМАЗ-майстар". Нікалаеву беларусы прайграюць 1 гадзіну 17 хвілін. 

"Траса аказалася дастаткова складанай, з сур`ёзнымі няроўнасцямі, з-за якіх даводзілася месцамі збаўляць хуткасць. Бачнасць была кепскай з-за пылу ад іншых экіпажаў і ветру. На трасе сустракаліся дзюны цікавай формы — невысокія, але з бакавымі ўхіламі і катлаванамі. У адной з іх заселі дзесьці на 5 хвілін", — расказаў Вязовіч. 

Удала праехалі шосты этап і іншыя экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта". Грузавік пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага прыйшоў да фінішу на 12-м месцы. На пераадоленне спецучастка экіпажу запатрабавалася 3 гадзіны 37 хвілін. Лідару ралі-заезду ён прайграў 42 хвіліны 30 секунд. У агульнай класіфікацыі "МАЗ" Васілеўскага перамясціўся з 16-га на 12-е месца, адстаючы ад Эдуарда Нікалаева на 3 гадзіны 49 хвілін.

"Паломак не было, трасу прайшлі без здарэнняў. Хіба што ў пясках "селі" на адной дзюне, страціўшы 5-10 хвілін, — сказаў Васілеўскі. — Спецучастак аказаўся дастаткова складаным, з ямамі, якія не заўсёды прапісаныя ў роўдбуках. Калі ішлі ў пылу, некалькі разоў даводзілася спыняцца з-за кепскай бачнасці". 

"Хуткая тэхнічка" ў шосты дзень фінішавала на 31-м месцы. Яе час — 5 гадзін 55 хвілін, а адставанне ад лідара склала 3 гадзіны. У агульным заліку экіпаж Уладзіміра Васілеўскага размясціўся на 33-м месцы. Ён прайграе лідару ралі 15 гадзін 37 хвілін. 

Сёлета ралі "Дакар" зноў прымаюць тры краіны — Аргенціна, Балівія і Чылі. "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў ралі-рэйдзе ў чацвёрты раз. Уладальнікам каманды выступае Мінскі аўтазавод. Працягласць трасы для грузавікоў складае прыблізна 8,2 тыс. км, некаторыя ўчасткі размешчаныя на вышыні звыш 3,5 тыс. м. Завершыцца гонка 17 студзеня ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) — там жа, дзе і стартавала.

Беларуская каманда выступае на трох грузавіках. Асноўнымі экіпажамі кіруюць Сяргей Вязовіч і Аляксандр Васілеўскі, "хуткай тэхнічкай" — Уладзімір Васілеўскі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2015
 
Дата публикации:10.01.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1328
 
Ключевые слова:
Дакар-2015 Авторалли Спорт в Беларуси МАЗ-СПОРТавто
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме