https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на этапе кубка свету па біятлоне ў Швецыі


Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на 10 км, якая прайшла ў шведскім Эстэрсундзе 7 снежня, у заключны дзень першага этапу кубка свету.
Спартсменка выйшла на дыстанцыю пятай і прыйшла да фінішу з вынікам 36 хвілін 10,1 секунды, дапусціўшы пяць промахаў пры стральбе (1+0+3+1). 

Надзея Пісарава заняла 22-е месца (37 хвілін 52,1 секунды; 0+0+1+2; стартавала 21-й), Анастасія Дубарэзава — 34-е (38.54,6; 0+1+1+2; стартавала 54-й) сярод 58 біятланістак, якія дабраліся да фінішу. 

Узнагароды заваявалі фінка Кайса Мякярайнен (35.01,7; 1+1+0+1, стартавала трэцяй), украінка Валянціна Семярэнка (+47,9; 1+0+2+1; стартавала шостай) і італьянка Даратэя Вірэр (+48,3; 1+1+0+2; стартавала чацвёртай). 

У агульным заліку кубка свету лідарам з`яўляецца Мякярайнен (162 ачкі), Домрачава — другая (143). 

Другі этап кубка свету пройдзе 11—14 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2014
 
Дата публикации:07.12.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1390
 
Ключевые слова:
Кубок мира Биатлон Дарья Домрачева Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме