https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падазронымі па справе аб футбольным матчы-фантоме, які праводзіўся толькі ў інтэрнэце, з`яўляюцца чатыры чалавекі


Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Менавіта гэта структура праводзіла праверку па факце неіснуючага насамрэч матчу паміж футбольнымі клубамі беларускага чэмпіянату "Шахцёр" і "Слуцк". 

Нагадаем, таварыская гульня нібыта адбылася ў Пінску. Інфармацыя пра яе з`явілася ў інтэрнэце 3 лютага. Замежныя букмекерскія канторы прымалі стаўкі на матч і "трансліравалі" яго ход. 

На прэс-канферэнцыі 20 лютага генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў, што бярэ пад свой кантроль "матч-фантом". Ён "адразу ўгледзеў элементы махлярства". "Дзеля спартыўнай цікавасці займуся. Калі там элементы махлярства — гэта мая кампетэнцыя. Таталізатар прадугледжвае пэўныя выплаты і г. д. Калі гэта было зроблена, то элемент махлярства знаходзіцца ў Беларусі", — канстатаваў генпракурор. 

У інтэрв`ю газеце "Прессбол" старшыня БФФ Сяргей Румас паведаміў, што сустракаўся па гэтай праблеме з генпракурорам, перадаў яму пакет дакументаў, атрыманых з УЕФА. Чалавек, датычны да арганізацыі матчу, вядомы. Гэта грамадзянін Беларусі. "Ён вядомы ў каляфутбольных колах", — сказаў Румас. 

Паводле даных УУС Мінаблвыканкама, 12 лютага ў Салігорскі РАУС звярнуўся дырэктар ФК "Шахцёр" з заявай аб тым, што невядомыя асобы, верагодна, атрымаўшы несанкцыянаваны доступ да афіцыйнага сайта клуба fcshakhter.by, апублікавалі на яго старонках няпэўную інфармацыю пра нібыта праведзены 3 лютага таварыскі матч. 

Супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Мінаблвыканкама (аддзел "К") было ўстаноўлена, што ўказаная інфармацыя была размешчана на сайце невыпадкова. 

Паводле папярэдніх даных, двое мінчан 1985 і 1975 гадоў нараджэння працяглы час ажыццяўлялі для букмекерскіх кантор паслугі па зборы звестак пра спартыўныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, а таксама па трансляцыі ў рэжыме рэальнага часу статыстыкі і ходу правядзення разнастайных спартыўных спаборніцтваў. На падставе ўказаных звестак разлічваецца найперш каэфіцыент выйгрышных ставак. 

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, адзін з падазроных не працуе, другі — бізнесмен. 

У пачатку студзеня гэтыя грамадзяне прапанавалі двум прадстаўнікам футбольных клубаў "Шахцёр" і "Слуцк" апублікаваць у інтэрнэце вынікі нібыта праведзенага футбольнага матчу, тым самым увёўшы ў зман замежныя букмекерскія канторы і, загадзя ведаючы вынік, зрабіць гарантаваныя выйгрышныя стаўкі. 

На афіцыйных сайтах футбольных клубаў былі апублікаваныя нататкі, якія анансуюць правядзенне таварыскага матчу, спасылкі на інфармацыю былі перададзеныя шэрагу замежных букмекерскіх кантор. 

3 лютага на афіцыйных сайтах каманд з`явіліся рэпартажы пра нібыта праведзены таварыскі матч, які завяршыўся з лікам 2:1 на карысць ФК "Слуцк". Адначасова інфармацыя аб правядзенні і выніках сустрэчы трансліравалася "матч-скаўтамі" для шматлікіх сусветных букмекерскіх кантор. 

Уважлівыя беларускія аматары, заінтрыгаваныя дзіўным паведамленнем пра неіснуючы матч, праз некалькі дзён звярнуліся да кіраўніцтва салігорскага клуба па растлумачэнні. 

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці ў дачыненні да ўсіх чацвярых фігурантаў распачата справа на падставе ч. 1 арт. 350 КК (мадыфікацыя камп`ютарнай інфармацыі). Праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцяў гэтага злачынства.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2015
 
Дата публикации:28.05.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:886
 
Ключевые слова:
Футбол Криминал Букмекеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме