https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска Новікава заняла 9-е месца ў дваябор`і на ЧС-2014 па цяжкай атлетыцы ў вазе да 63 кг


Тытулаваная беларуская цяжкаатлетка Настасся Новікава не змагла прынесці Беларусі першую ўзнагароду ў суме дваябор`я на праводзімым у Алматы (Казахстан) чэмпіянаце свету - 2014 па цяжкай атлетыцы.
Выступаючы 13 лістапада ў вагавой катэгорыі да 63 кг, яна заняла 9-е месца.

Новікава змагла паказаць рэзультат у суме дваябор`я, які складае 242 кг. У рыўку беларуска асіліла штангу вагой 109 кг, а ў другім руху (штуршку) спынілася на адзнацы 133 кг. Спартсменка імкнулася штурхнуць вагу 138 кг, аднак дзве спробы сталі для яе беспаспяховымі. Далёка ад малых узнагарод беларуская цяжкаатлетка была і ў асобных рухах: 6-е месца ў рыўку і 8-е ў штуршку. Чэмпіёнкай свету сярод спартсменак да 63 кг у дваябор`і стала кітаянка Д.Вей, якая падняла 252 кг (110+142), а яшчэ адна беларуска Дар`я Цевялёва стала 15-й. Яе сума ў дваябор`і склала 219 кг (96+123).

Настасся Новікава мае багатую калекцыю ўзнагарод, заваяваных на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. Яна выйгравала золата чэмпіянату свету - 2011 у вазе да 58 кг, а таксама тры разы станавілася віцэ-чэмпіёнкай планеты: двойчы ў вазе да 58 кг і аднойчы ў вазе да 53 кг. У катэгорыі да 58 кг яна тройчы станавілася чэмпіёнкай Еўропы (2009, 2010, 2011). На летняй Алімпіядзе-2008 у Пекіне Настасся Новікава стала бронзавым прызёрам у суме дваябор`я ў вагавой катэгорыі да 53 кг.

Раней на чэмпіянаце свету - 2014 беларус Пётр Асаёнак заняў 5-е месца ў суме дваябор`я, выступаючы ў катэгорыі да 77 кг, яго калега па камандзе Станіслаў Чадовіч паказаў 6-ы рэзультат у вазе да 62 кг, а Юлія Асаёнак (48 кг) і Людміла Брыль (58 кг) сінхронна апынуліся на 24-х пазіцыях.

13 лістапада ў Алматы пазней пройдуць асноўныя спаборніцтвы ў мужчын у катэгорыі да 85 кг, удзельнікамі якіх стануць беларусы Андрэй Рыбакоў і Павел Хадасевіч.

Сусветны форум цяжкаатлетаў завершыцца 16 лістапада. Ён з`яўляецца першым кваліфікацыйным турнірам да летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў бразільскім Рыа-дэ-Жанейра.

13 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.11.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1183
 
Ключевые слова:
Алматы Чемпионат мира Тяжёлая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме