https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала серабро на турніры ў Санкт-Пецярбургу


Зборная Беларусі па пляжным футболе стала сярэбраным прызёрам міжнароднага турніру ОБСЛ-2015 у Санкт-Пецярбургу.
У вырашальным паядынку за галоўны прыз беларусы ўступілі аднаму з наймацнейшых расійскіх клубаў піцерскаму "Крышталю" з "сухім" лікам 0:4. У гэтай гульні не змаглі прыняць удзел адны з лідараў беларускай каманды Вадзім Бокач і Дзяніс Самсонаў, у якіх быў перабор жоўтых картак.

На шляху да фіналу падапечныя Руслана Пярная атрымалі 4 вікторыі ў папярэдняй групе В, па чарзе абыграўшы зборную Малдовы - 4:1, самарскія "Крылы Саветаў" - 7:5 і піцерскі FC.CITY - 9:3. У паўфінале беларускія "пляжнікі" ўзялі верх над маскоўскім "Дынама" з лікам 4:2.

Лепшым бамбардзірам ОБСЛ-2015 стаў беларус Алег Славуцін, у актыве якога 9 забітых мячоў. Акрамя яго ў складзе беларусаў галы на рахунку яшчэ 7 футбалістаў: Іван Канстанцінаў - 5, Канстанцін Кіташоў - 3, Андрэй Давідовіч, Дзяніс Самсонаў - па 2, Іван Мірановіч, Ілья Савіч, Ягор Гардзецкі - 1.

Зборная Беларусі пяты раз прымала ўдзел у гэтым традыцыйным перадсезонным турніры. У 2011 годзе яна была пераможцам гэтых спаборніцтваў.

Наступным этапам падрыхтоўкі беларускай зборнай да галоўнага старту сезона Еўралігі (аналаг чэмпіянату Еўропы) стане майскі трэніровачны збор у расійскім горадзе Сочы, пасля якога чакаецца ўдзел у розыгрышы Кубка Еўропы на Канарскіх астравах.

Новы сезон Еўралігі па пляжным футболе зборная Беларусі пачне ў Маскве. У першым туры спаборніцтваў дывізіёна А беларусы з 12 па 14 чэрвеня згуляюць у 1-й групе разам з камандамі Расіі (дзеючы пераможца турніру), Францыі і Нідэрландаў. Праўда, галандцы пакуль афіцыйна не пацвердзілі свой удзел, і ў выпадку адмовы іх заменіць зборная Польшчы. У другой групе ў тыя ж тэрміны ў расійскай сталіцы будуць сапернічаць дружыны Германіі, Грэцыі, Італіі і Партугаліі.

Другі этап спаборніцтваў пройдзе з 7 па 9 жніўня, а суперфінал адбудзецца 20-23 жніўня ў эстонскім Пярну.

У мінулым сезоне беларуская зборная гуляла пад кіраўніцтвам бразільскага спецыяліста Жылберта Косты і ўпершыню прабілася ў лік васьмі ўдзельнікаў суперфіналу Еўралігі, дзе заняла 7-е месца, апярэдзіўшы каманду Германіі. Пераможцам Еўралігі-2014 стала зборная Расіі, якая абыграла ў вырашальным паядынку іспанцаў з лікам 4:3. Бронзу заваявалі партугальцы, якія разграмілі ў гульні за 3-е месца швейцарцаў - 6:2.

22 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.04.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1190
 
Ключевые слова:
Пляжный футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме