https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Яўген Цуркін выйграў 50 м батэрфляем на адкрытым чэмпіянаце Расіі па плаванні


У Маскве праходзіць адкрыты чэмпіянат Расіі па плаванні, у якім прымаюць удзел вядучыя беларускія спартсмены.
Гамяльчанін Яўген Цуркін першы дзень спаборніцтваў выйграў фінальны заплыў на дыстанцыі 50 м батэрфляем, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Лондане Аляксандра Герасіменя заняла трэцяе месца ў вырашальным спрынтарскім заплыве на 100 м вольным стылем.

Яўген Цуркін зноў даказаў, як і на чэмпіянаце Беларусі, што знаходзіцца ў добрай форме. У Маскве на спрынтарскай дыстанцыі 50 м батэрфляем паказаных секунд - 23,26 сек. - хапіла, каб перамагчы. Бліжэйшыя канкурэнты ўступілі чэмпіёну менш за секунду. Уладзімір Марозаў стаў другім - 23,43 сек., Вячаслаў Пруднікаў - 23,58 сек.

У фінале на 100 м вольным стылем у жанчын лідар жаночай зборнай Беларусі Аляксандра Герасіменя заняла трэцяе месца з рэзультатам 54,38 сек. Усяго толькі шэсць сотых секунды беларуска ўступіла Вераніцы Паповай, якая была другой, і 23 сотыя секунды - пераможцы Наталлі Лаўцовай. Аляксандра Герасіменя выступіць у Маскве таксама на дыстанцыях 50 м вольным стылем і 50 м батэрфляем.

Завершыцца адкрыты чэмпіянат Расіі па плаванні 23 красавіка.

22 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.04.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1179
 
Ключевые слова:
Чемпионат России Плавание Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме