https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Страчаныя нацыянальныя віды спорту будуць адраджаць у краінах СНД


Праграму падтрымкі і развіцця нацыянальных відаў спорту ў СНД да 2020 года і план мерапрыемстваў на 2015-2017 гады па яе рэалізацыі падпісалі кіраўнікі ўрадаў Садружнасці на саміце ў Мінску.
"Яе сутнасць у каардынацыі намаганняў краін СНД у стварэнні ўмоў для развіцця існуючых і адраджэння страчаных нацыянальных відаў спорту, а таксама ўключэнне іх у міжнародную спаборніцкую практыку", - сказаў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на прэс-канферэнцыі па выніках саміту.

Распрацоўка праграмы была прадыктавана неабходнасцю захавання нацыянальных відаў спорту як значнай з`явы фізічнай культуры. У падпісаны дакумент уключаны агульныя палажэнні, задачы, асноўныя прынцыпы, напрамкі дзейнасці, формы, механізмы і ацэнка эфектыўнасці яго выканання.

Праграма прадугледжвае падрыхтоўку прапаноў на збліжэнні заканадаўства ў галіне нацыянальных відаў спорту, падтрымку міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку сярод дзяцей, юнацтва і моладзі краін СНД. Таксама запланаваны рэгулярныя перадачы і спецыяльныя рубрыкі ў СМІ аб нацыянальных відах спорту, форумы і канферэнцыі па актуальных пытаннях іх развіцця.

Плануецца, што савет па фізічнай культуры і спорце не радзей як адзін раз у тры гады будзе распрацоўваць план мерапрыемстваў і ўносіць яго на зацвярджэнне СКУ СНД.

У прыватнасці, у план мерапрыемстваў на 2015-2017 гады па рэалізацыі Праграмы падтрымкі і развіцця нацыянальных відаў спорту ў СНД да 2020 года ўключана больш як 20 міжнародных нацыянальных спаборніцтваў і фестываляў, розныя тэматычныя і круглыя сталы па абмене вопытам, а таксама мерапрыемствы па папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў дзяржавах Садружнасці.

У цэлым, як лічаць эксперты, рэалізацыя зацверджанай праграмы будзе садзейнічаць аб`яднанню намаганняў краін СНД, накіраваных на захаванне традыцый, прыцягненне дзяцей і моладзі да заняткаў нацыянальнымі відамі спорту.

30 мая 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2014
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1419
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Традиции Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме