https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тавараабарот за шэсць дзён працы на дзвюх спартыўных арэнах, у фан-зонах і зонах гасціннасці на чэмпіянаце свету па хакеі перавысіў 16 млрд.рублёў


Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
З 9 па 14 траўня на дзвюх спартыўных арэнах Мінска, у фан-зонах і ў трох зонах гасціннасці на чэмпіянаце свету па хакеі тавараабарот склаў 16,3 млрд. рублёў.

За гэты перыяд рэалізавана больш як 146,5 тыс. літраў піва, 11,3 тоны шашлыку, больш як 27 тон каўбасак і курыных крыльцаў. Найбольшым попытам карыстаюцца каўбаскі вясковыя, смажанка і іншыя мясныя стравы, прыгатаваныя на грылі.

Каля Палаца спорту прададзена прадукцыі на 5,7 млрд. рублёў, піва — больш як 22 тыс. літраў, 8 тон шашлыку, сувеніраў на 208 млн. рублёў. У Студэнцкай вёсцы прадукцыі прададзена на 2,6 млрд. рублёў, піва — прыблізна 52 тыс. літраў; у "Мінск-Арэне" — на 5,4 млрд. рублёў, прыблізна 49,6 тыс. літраў піва; у "Чыжоўка-Арэне" — на 2,3 млрд. рублёў, 21,5 тыс. літраў піва; у раёне Мінскага лядовага палаца спорту — на 0,25 млрд. рублёў, 1,1 тыс. літраў піва.

У зонах гасціннасці і на спартыўных арэнах арганізавана кругласутачнае дзяжурства спецыялістаў галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку і іншых службаў. Усе пытанні, што ўзнікаюць, вырашаюцца аператыўна ў рабочым парадку, зазначылі ў гарвыканкаме.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 траўня 2014
 
Дата публикации:16.05.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Спорт и Туризм
Просмотров:872
 
Ключевые слова:
Торговля ЧМ-2014 по хоккею Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме