https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нарвегія ўзначаліла медальны залік сочынскай Алімпіяды, Беларусь апусцілася з 7-га на 8-е месца


Восем камплектаў узнагарод разыграна 19 лютага на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы (за 12 дзён — 75 з 98 камплектаў).
Біятлон. Змешаная эстафета 2х6+2х7,5 км. 1. Нарвегія (Тора Бергер, Тырыл Экхоа, Оле-Эйнар Б`ёрндален, Эміль-Хегле Свендсен) — 1 гадзіна 9 хвілін 17 секунд (0 штрафных кругоў, 2 дадатковыя патроны). 2. Чэхія (Вераніка Віткава, Габрыэла Соўкалава, Яраслаў Соўкул, Ондржай Моравец) — 1:09.49,6 (0+7). 3. Італія (Даратэя Вірэр, Карын Аберхофер, Дамінік Віндыш, Лукас Хофер) — 1:10.15,2 (0+6)… 11. Беларусь (Людміла Калінчык, Анастасія Дубарэзава, Уладзімір Чапелін, Яўген Абраменка) — 1:13.11,8 (0+9) (усяго стартавала 16 зборных).

Горныя лыжы. Мужчыны. Гіганцкі слалам. 1. Тэд Лігеты (ЗША) — 2.45,29. 2. Стыў Місілье (Францыя) — 2.45,77. 3. Алексіс Пінцюро (Францыя) — 2.45,93… Юрый Данілачкін (Беларусь) — сышоў з дыстанцыі ў першым заездзе.

Бабслей. Жанчыны. Двойкі. 1. Хезэр Мойс, Кейлі Хамфрыс (Канада) — 3.50,61. 2. Ілана Маерс, Беатрыс Уільямс (ЗША-1) — 3.50,71. 3. Джэймі Грубель, Эйджа Эванс (ЗША-2) — 3.51,61.

Лыжныя гонкі. Жанчыны. Камандны спрынт класічным стылем. 1. Марыт Б`ёрген, Ігвільд Флугстад Эстберг (Нарвегія) — 16.04,05. 2. Керту Нісканен, Айна-Кайса Саарынен (Фінляндыя) — 16.13,14. 3. Іда Інгемарсдотэр, Стына Нільсан (Швецыя) — 16.23,82.

Лыжныя гонкі. Мужчыны. Камандны спрынт класічным стылем. 1. Ліва Нісканен, Самі Яухаярві (Фінляндыя) — 23.14,89. 2. Максім Вылягжанін, Мікіта Крукаў (Расія) — 23.15,86. 3. Эміль Ёнсан, Тэадор Петэрсан (Швецыя) — 23.30,1.

Канькабежны спорт. Жанчыны. 5.000 м. 1. Марціна Саблікава (Чэхія) — 6.51,54. 2. Ірэн Вюст (Нідэрланды) — 6.54,28. 3. Карын Клейбекер (Нідэрланды) — 6.55,56.

Сноўборд. Жанчыны. Паралельны гіганцкі слалам. 1. Патрыцыя Кумер (Швейцарыя). 2. Тамока Такеучы (Японія). 3. Алена Заварзіна (Расія).

Сноўборд. Мужчыны. Паралельны гіганцкі слалам. 1. Вік Уайлд (Расія). 2. Невін Гальмарыні (Швейцарыя). 3. Жан Кошыр (Славенія).

Медалі:

1. Нарвегія — 9 залатых, 4 сярэбраныя, 7 бронзавых
2. Германія — 8, 3, 4
3. ЗША — 7, 5, 11
4. Расія — 6, 9, 7
5. Нідэрланды — 6, 7, 9
6. Швейцарыя — 6, 3, 1
7. Канада — 5, 9, 4
8. Беларусь — 5, 0, 1
9. Польшча — 4, 0, 0
10. Францыя — 3, 2, 6
11. Кітай — 3, 2, 1
12. Аўстрыя — 2, 6, 1
13. Швецыя — 2, 5, 4
14. Чэхія — 2, 4, 2
15. Славенія — 2, 1, 4
16. Паўднёвая Карэя — 2, 1, 1
17. Японія — 1, 4, 2
18. Фінляндыя — 1, 3, 0
19. Вялікабрытанія — 1, 0, 1
20. Славакія — 1, 0, 0
21. Італія — 0, 2, 5
22. Аўстралія — 0, 2, 1
23. Латвія — 0, 1, 2
24. Харватыя — 0, 1, 0
25. Казахстан, Украіна — па 0, 0, 1

У чацвер, 20 лютага, у Сочы будзе разыграна шэсць камплектаў узнагарод: у кёрлінгу (жанчыны), фігурным катанні (жанчыны), фрыстайле (скі-крос у мужчын, хафпайп у жанчын), хакеі (жанчыны) і лыжным дваябор`і (гундэрсен, камандны старт у мужчын).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2014
 
Дата публикации:20.02.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1623
 
Ключевые слова:
Сочи-2014 Олимпиада Медали
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме