https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 800 м


Беларуская спартсменка Марына Арзамасава выйграла 16 жніўня фінальны забег на дыстанцыі 800 м на чэмпіянаце Еўропы-2014 па лёгкай атлетыцы, што праходзіў у швейцарскім Цюрыху.
Марына Арзамасава стала чэмпіёнкай кантынента з рэзультатам 1 мін. 58,15 сек. Ён аказаўся не толькі новым асабістым рэкордам спартсменкі, але і лепшым вынікам сезона ў Еўропе. Разам з беларускай на п`едэстал узнялася прадстаўніца Вялікабрытаніі Лінсі Шарп (рэзультат - 1 мін. 58,80 сек., асабісты рэкорд), якая стала сярэбранай медалісткай, а таксама полька Ёана Ёзвік (1 мін. 59,63 сек., асабісты рэкорд), якая атрымала бронзу.

Золата Марыны Арзамасавай стала другім для зборнай Беларусі на гэтым чэмпіянаце Еўропы. Першую ўзнагароду вышэйшай вартасці ў дзесяцібор`і заваяваў Андрэй Краўчанка.

На марафонскай дыстанцыі сярод жанчын 16 жніўня выступала беларуска Марына Даманцэвіч. Яе фінішны час 2 гадз. 33 мін. 57 сек., што адпавядала 18-му месцу. Першынствавала ў гэтым відзе францужанка Крыстэль Данэ (2 гадз. 25 мін. 14 сек., рэкорд чэмпіянату Еўропы).

За крок ад п`едэстала на 4-м месцы спыніўся беларускі кідальнік молата Павел Крывіцкі, які завяршыў спаборніцтвы з рэзультатам 78 м 50 см. Другі беларускі ўдзельнік фіналу гэтай дысцыпліны Павел Барэйша заняў 10-е месца (74 м 73 см). Чэмпіёнскае званне выйграў венгерскі атлет Крысціян Парш (82 м 69 см, лепшы рэзультат сезона ў свеце). Другое месца заняў паляк Павел Файдэк (82 м 05 см), бронза ў расіяніна Сяргея Літвінава (79 м 35 см).

18 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1289
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Цюрих Лёгкая атлетика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме