https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы выйгралі бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы па водна-маторным спорце ў Аўгуставе


У Аўгуставе адбыўся другі этап чэмпіянату Еўропы па водна-маторным спорце. Зборная Беларусі заняла трэцяе месца.
У складзе беларускай каманды ў класе PR3 спаборнічалі Андрэй Галаўкоў, Арцём Салаўёў, Павел Лысенка і Герман Сафонаў. Набраныя імі 17 ачкоў пры праходжанні першага этапу і 11 ачкоў у ходзе другога дазвалялі быць цвёрда ўпэўненымі ў перадавых пазіцыях.

Якое ж было здзіўленне і беларускіх спартсменаў, і членаў каманд — галоўных сапернікаў нашай зборнай, расказвае спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускай федэрацыі водна-маторнага спорту Вера Сяўкоўская, калі суддзі пачалі аб`яўляць занятыя камандамі месцы і ўручаць медалі Міжнароднага водна-маторнага саюза (UIM) камандам, якія зусім не вызначыліся на дыстанцыі. Рэакцыя была настолькі бурнай, што прадстаўнікі каманд пакінулі ўрачыстую частку, што называецца, "па-англійску", а прадстаўнікі расійскай каманды "Дыксіка" публічна заявілі пра закрыццё свайго праекта Endurance Pneumatic.

Пасля гарачых дэбатаў і разбораў судзейскі корпус чэмпіянату прызнаў сваю памылку, а дакладней, памылку праграмы падліку балаў, і прадставіў рэальныя вынікі. Згодна з імі беларусы занялі законнае месца на п`едэстале і атрымалі бронзавыя медалі. Серабро ўзяла "Дыксіка", золата — каманда Harley Davidson Moscow з Расіі.

БелаПАН, 19 жніўня 2014
 
Дата публикации:19.08.2014
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1296
 
Ключевые слова:
Водно-моторный спорт Чемпионат Европы Аўгустаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме