https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус выйшаў у фінал міжнароднага чэмпіянату па праграміраванні


Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі "Яндэкс".
У лік 25 фіналістаў міжнароднага чэмпіянату па праграміраванні "Яндэкс. Алгарытм" увайшлі прадстаўнікі Беларусі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, ЗША, Тайваня, Украіны і Японіі. Беларусь прадстаўляе гамяльчанін Генадзь Караткевіч — студэнт Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта ІТМО (інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі) і пераможца леташняга "Алгарытму".

Фінал "Алгарытму-2014" пройдзе 1 жніўня ў Берліне. Прызавы фонд чэмпіянату складае 540 тысяч расійскіх рублёў (каля 15.400 долараў ЗША), прычым больш за палову гэтай сумы — 300 тысяч рублёў — будзе выплачана пераможцу. Уладальнікі другога і трэцяга месцаў атрымаюць 150 і 90 тысяч рублёў адпаведна.

У адборачных раўндах "Яндэкс. Алгарытм", якія прайшлі ў рэжыме анлайн з 1 па 15 чэрвеня, узялі ўдзел больш за 3.890 чалавек, у тым ліку 161 беларус. У фінал выйшлі 25 чалавек, якія набралі найбольшую колькасць балаў. У выніковым раўндзе чэмпіянату яны будуць змагацца за галоўны прыз, рашыўшы максімальную колькасць прапанаваных задач за 100 хвілін.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2014
 
Дата публикации:28.07.2014
Тематика:Образование, Спорт и Туризм
Просмотров:1500
 
Ключевые слова:
Программирование Чемпионат мира Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме