https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" возьме ўдзел у гонцы "Дакар-2014"


Каманда Мінскага аўтамабільнага завода "МАЗ-СПОРТаўта" 28 снежня адправілася ў Паўднёвую Амерыку для ўдзелу ў аўтагонцы "Дакар-2014", паведамілі ў прэс-службе ААТ "МАЗ".
Аўтатэхніка дастаўлялася ў Паўднёвую Амерыку морам з французскага Гаўра цягам 19 дзён. Наперадзе яшчэ адміністрацыйныя і тэхнічныя праверкі.

У цяперашнім "Дакары" беларуская каманда будзе прадстаўлена трыма экіпажамі: першы — Аляксандр Васілеўскі (пілот), Валерый Казлоўскі (штурман), Дзмітрый Запарошчанка (механік); другі — Сяргей Вязовіч (пілот), Дзмітрый Віхрэнка (штурман), Аляксей Невяровіч (механік); трэці — Аляксандр Палішчук (пілот), Павел Гаранін (штурман), Андрэй Жыгулін (механік).

"МАЗ-СПОРТаўта" вось ужо ў трэці раз будзе браць удзел у прэстыжным спаборніцтве. Дэбют каманды на міжнароднай спартыўнай арэне адбыўся ў студзені 2012 года. Экіпаж на чале з пілотам Аляксандрам Васілеўскім заняў тады 31-е месца ў генеральнай класіфікацыі грузавікоў. "Дакар-2013" аказаўся для спартсменаў больш удалым. Экіпаж з нумарам 525 пад кіраўніцтвам Васілеўскага заняў 21-е месца ў генеральнай класіфікацыі, экіпаж з бартавым нумарам 552 пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча завяршыў гонку з 27-м вынікам.

Транскантынентальны ралі-марафон "Дакар-2014" стартуе 5 студзеня 2014 года. Грузавікі выйдуць на трасу ў аргенцінскім горадзе Расарыа і, пераадолеўшы некалькі тысяч кіламетраў, фінішуюць у чылійскім Вальпараіса 18 студзеня.

Агульная працягласць маршруту грузавікоў складзе 9.188 км, пазадарожнікам трэба будзе пераадолець 9.374 км, а прадстаўнікам класа матацыклаў і квадрацыклаў — 8.734 км. Усяго на ўдзел у гонцы заяўлены 196 матацыклаў, 47 квадрацыклаў, 154 пазадарожнікі і 71 грузавы аўтамабіль.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2013
 
Дата публикации:30.12.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1493
 
Ключевые слова:
"Дакар-2014" Автогонки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме