https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2014" раскажа на канале "Беларусь 1" аб падрыхтоўцы краіны да ЧС па хакеі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне-2014" Тэа (Юрый Вашчук) з 9 лютага будзе весці арыгінальны праект Агенцтва тэленавін "БеларусьLIFE", які выходзіць на "Беларусь 1" і расказвае аб падрыхтоўцы да чэмпіянату свету па хакеі.

"Беларусь сапраўды рыхтуецца да чэмпіянату свету як адна каманда, каб дастойна правесці важны спартыўны форум, - адзначыў Юрый Вашчук. - Прыемна, што ў амплуа вядучага праекта "БеларусьLIFE" я таксама ўнясу свой уклад у тое, каб з кожным выпускам праграмы наша краіна, нашы балельшчыкі станавіліся на 20 мінут бліжэйшыя да старту чэмпіянату".

Праграма выходзіць пад дэвізам "Мы адна каманда!". На думку стваральнікаў праекта, у перыяд падрыхтоўкі да чэмпіянату ўся Беларусь павінна адчуць сябе адной вялікай зборнай. "Стваральнікі праекта стараюцца паказаць гледачам усё самае эксклюзіўнае і цікавае аб падрыхтоўцы да аднаго з галоўных спартыўных стартаў у гісторыі Беларусі. Вядучыя - Канстанцін Прыдыбайла і Юрый Вашчук - даступнай мовай расказваюць, як краіна, як Мінск, як кожны з нас рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі", - адзначылі ў прэс-службе. На час камандзіроўкі Канстанціна Прыдыбайлы на Алімпіяду-2014 у Сочы яго месца зойме вядучы Агенцтва тэленавін Стас Ліпскі, а 9 лютага да яго і Юрыя Ярошыка далучыцца Юрый Вашчук. У праекце "БеларусьLIFE" ён будзе працаваць аж да ад`езду на "Еўрабачанне-2014" у Капенгаген.

Першы выпуск праекта "БеларусьLIFE" з новай тройкай вядучых гледачы "Беларусь 1" убачаць 9 лютага ў 11.35.

6 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2014
Тематика:ЧМ-2014 по хоккею, Спорт и Туризм
Просмотров:1077
 
Ключевые слова:
ЧМ-2014 по хоккею Евровидение Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме