https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Максім Мірны і Хорыя Тэкау выйгралі адкрыты чэмпіянат Кітая па тэнісу


Беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкау сталі пераможцамі адкрытага чэмпіянату Кітая па тэнісу ў Пекіне (прызавы фонд $5,185 млн.).
У вырашальным матчы парнага разраду беларуска-румынскі тандэм перамог італьянцаў Фабіа Фаньіні і Андрэаса Сепі з лікам 6:4, 6:2.

На пекінскім турніры Мірны і Тэкау атрымалі дзве перамогі: над інтэрнацыянальным тандэмам Жульен Бенето (Францыя) / Ненад Зіманжыч (Сербія) - 6:3, 6:4 і тэнісістамі з Вялікабрытаніі Колінам Флемінгам і Джонатанам Марэем - 6:4, 7:6 (7:3). У паўфінале Максім Мірны і Хорыя Тэкау павінны былі сустрэцца з сербам Новакам Джокавічам і швейцарцам Станісласам Ваўрынкам. Аднак швейцарскі тэнісіст зняўся з турніру.

7 кастрычніка 2013, Мінск
Ігар Хадасевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.10.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1570
 
Ключевые слова:
Турнир в Китае Теннис Максим Мирный Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме