https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Вікторыя Азаранка разграміла немку Дзіну Пфіцэнмаер на старце US Open


Другі нумар сусветнага тэніснага рэйтынгу беларуска Вікторыя Азаранка ўпэўнена стартавала на заключным у гэтым сезоне тэнісным турніры серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце ЗША.
У матчы першага раўнда адзіночных спаборніцтваў беларуска не аддала ніводнага сэта нямецкай тэнісістцы Дзіне Пфіцэнмаер (99-ы нумар сусветнага рэйтынгу), разграміўшы яе ў двух сэтах з "сухім" лікам 6:0. Для перамогі Вікторыі спатрэбілася усяго 1 гадзіна 5 мінут. У матчы 1/32 фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з прадстаўніцай Канады Аляксандрай Возняк (323), якая на старце з цяжкасцю перайграла сербскую тэнісістку Весну Доланц (90) - 7:5, 7:6 (7:5). У мінулыя гады Азаранка і Возняк сустракаліся паміж сабой 4 разы - у трох паядынках мацнейшай была Азаранка, а ў адным перамога была на баку канадскай тэнісісткі. Іх апошні матч адбыўся год таму ў 1/32 фіналу "Ралан Гарос", і тады Вікторыя атрымала ўпэўненую перамогу - 6:4, 6:4.

Вікторыя Азаранка восьмы раз гуляе ў Нью-Ёрку, прычым у мінулым годзе яна змагла дайсці да фіналу, дзе ўступіла першай ракетцы планеты амерыканцы Серэне Уільямс. У гэтым сезоне Вікторыя Азаранка выйграла першы з чатырох турніраў "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў Мельбурне, а затым стала пераможцай яшчэ двух спаборніцтваў - у Досе (Катар) і Цынцынаці (ЗША). Усяго за прафесійную кар`еру Вікторыя 17 разоў перамагала на турнірах пад эгідай ВТА.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (88) ужо выбыла з адзіночнага разраду, прайграўшы адной з вядучых тэнісістак свету кітаянцы На Лі (6) у двух сэтах з аднолькавым лікам 2:6. Сёння Вольга Гаварцова разам з Мэндзі Мінэлай з Люксембурга ў першым раўндзе парных спаборніцтваў сустрэнецца з нямецка-чэшскім тандэмам Юлія Гергес / Барбара Захлавава-Стрыкава, пасеяным пад 12-м нумарам.

У мужчынскім парным турніры беларус Максім Мірны і румынскі тэнісіст Хорыя Тэкау, якія атрымалі 13-ы нумар пасеву, сёння ў стартавым матчы згуляюць з аргенцінска-ўругвайскім дуэтам Гарацыа Себальес / Пабла Куэвас. Максім Мірны ўжо двойчы станавіўся пераможцам US Open у парным разрадзе - у 2000 годзе з аўстралійцам Лейтанам Х`юітам, а праз два гады з індыйскім тэнісістам Махешам Бхупаці. Усяго ж у актыве 36-гадовага Максіма Мірнага і яго партнёраў 47 перамог у парных турнірах АТП.

Цяперашнія спаборніцтвы на нью-ёркскіх кортах "Флашынг Медаўз" з агульным прызавым фондам больш як $33 млн. завершацца 9 верасня.

28 жніўня 2013, Мінск
Ігар Хадасевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2065
 
Ключевые слова:
Теннис Турнир в Нью-Йорке Виктория Азаренко Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме