https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь пералічыла ўзносы у фонды культуры і спорту Савета Еўропы


Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі.
Беларусь 1 лютага пералічыла ўзносу ў бюджэты Фонду культуры і Фонду спорту Еўрапейскай культурнай канвенцыі Савета Еўропы, сума якіх склала 21 тыс. 190,54 еўра.

Беларусь з 1993 года з`яўляецца удзельнікам Еўрапейскай культурнай канвенцыі. У студзені 2009 года краіна стала членам Пашыранага частковага пагаднення Савета Еўропы па спорце. Са студзеня 2010 года Беларусь удзельнічае ў Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю і Канвенцыі аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю, нагадвае пасольства.

"Беларусь з`яўляецца ўдзельнікам дзевяці з больш як двухсот нарматыўна-прававых інструментаў Савета Еўропы у сферах культуры, адукацыі, права, карупцыі, спорту. Прапрацоўваецца мэтазгоднасць далучэння да шэрагу іншых канвенцый СЕ, адкрытых для краін, якія не з`яўляюцца членамі Савета Еўропы", — гаворыцца ў прэс-релізе.

Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. У 1993 годзе краіна атрымала статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), але была пазбаўлена яго пасля рэферэндуму 1996 года, вынікі якога міжнародная супольнасць не прызнала. У чэрвені 2009 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статусу спецзапрошанага пры ўмове адмены смяротнай кары або ўвядзення мараторыя на яе. Аднак у 2010 годзе ў Беларусі былі праведзены новыя пакаранні, пасля чаго ПАСЕ афіцыйна рэкамендавала сваім членам не наведваць краіну.

У пачатку 2012 года, пасля расстрэлу Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных ва ўчыненні тэракта ў мінскім метро, генсакратар СЕ Турб`ёрн Ягланд заявіў: "Наяўнасць у Беларусі смяротнай кары не дазваляе ёй мець нейкі статус у рамках Савета Еўропы".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 лютага
 
Дата публикации:06.02.2013
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1761
 
Ключевые слова:
Фонд культуры Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме