https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзянская ініцыятыва "Справаводства па-беларуску!" заклікае беларускія футбольныя клубы пашыраць выкарыстанне роднай мовы


Напярэдадні чэмпіянату Беларусі па футболе, які пачнецца 30 сакавіка, грамадзянская ініцыятыва "Справаводства па-беларуску!" звярнулася да футбольных клубаў з прапановай пашыраць выкарыстанне беларускай мовы.
Актывісты прапануюць кіраўніцтву клубаў пісаць па-беларуску прозвішчы гульцоў на спартыўным адзенні, праводзіць на роднай мове гукавое і візуальнае суправаджэнне матчаў, а таксама прэс-канферэнцыі, стварыць версіі сайтаў клубаў на беларускай мове.

Як паведаміў каардынатар ініцыятывы "Справаводства па-беларуску!" Ігар Случак, футбол у Беларусі — гэта спорт, які прыцягвае шмат людзей, уплывае на фарміраванне патрыятычнага складу характару, любові да радзімы, аб`ядноўвае народ — беларусаў, родная мова якіх — беларуская.

"Рэалізацыя нашых прапаноў не пацягне вялікіх матэрыяльных затрат з боку клубаў, але дазволіць павысіць патрыятызм сярод беларусаў, пашырыць выкарыстанне роднай мовы, павялічыць цікавасць да чэмпіянату", — лічыць каардынатар грамадзянскай ініцыятывы.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 10 лютага 2013
 
Дата публикации:10.02.2013
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:2320
 
Ключевые слова:
Футбол Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме