https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У беларускай сталіцы ў першы рэйс выехаў экскурсійны двухпавярховы аўтобус


З 14 снежня па Мінску пачаў курсаваць двухпавярховы экскурсійны аўтобус.
Першы рэйс стартаваў з вуліцы Бабруйскай. Экскурсіі па Мінску на аўтобусе-даблдэкеры будуць праходзіць на рэгулярнай аснове. У дзень аўтобус будзе ажыццяўляць некалькі рэйсаў па розных маршрутах, іх колькасць будзе залежаць ад попыту турыстаў.

У аўтобусе можна праслухаць тэкст экскурсіі на нямецкай, іспанскай, італьянскай і французскай мовах. Асноўны маршрут праходзіць ад чыгуначнага вакзала па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі, далей па вуліцах Каліноўскага, Кядышкі і Філімонава, праспекце Незалежнасці, вуліцах Веры Харужай і Багдановіча, праспекце Пераможцаў да "Мінск-Арэны", дзе аўтобус разварочваецца. У зваротны бок ён едзе да ГУМа, адтуль — па праспекце Незалежнасці на вакзал. Працягласць экскурсіі складае паўтары гадзіны.

Дарослым экскурсія будзе каштаваць 90 тысяч рублёў, школьнікам — 50 тысяч рублёў. Дзецям да шасці гадоў — бясплатна.

БелаПАН, 14 снежня 2012
 
Дата публикации:14.12.2012
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:2231
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Экскурсионный автобус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме