https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія спартсмены заваявалі 17 медалёў на чэмпіянаце свету па самба ў Мінску


Беларускія спартсмены заваявалі 17 (2 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых) медалёў на чэмпіянаце свету па самба, які завяршыўся 11 лістапада ў Мінску.
У заключны дзень чэмпіянату свету беларускія самбісты паклалі ў скарбонку зборнай 5 узнагарод (1 золата, 1 серабро, 3 бронзы).

Па выніках усяго турніру чэмпіёнамі свету ў складзе зборнай Беларусі сталі два самбісты. У стартавы дзень сусветнага форуму золата заваяваў Станіслаў Калбасаў (вагавая катэгорыя да 100 кг) у раздзеле баявое самба. 11 лістапада аналагічнага поспеху дабіўся Юрый Рыбак (вагавая катэгорыя больш як 100 кг) у раздзеле спартыўнае самба.

Сярэбраныя медалі на рахунку беларускіх спартсменаў у трох мужчынскіх і дзвюх жаночых вагавых катэгорыях. На другую прыступку п`едэстала гонару ўзышлі Андрэй Курлыпа (да 52 кг), Дзмітрый Базылёў (да 68 кг), Вольга Лешчанка (да 48 кг) і Вольга Намазава (да 68 кг) у спартыўным самба, а таксама Эдуард Муравіцкі (да 74 кг) у баявым самба.

Бронзавыя ўзнагароды на дамашнім чэмпіянаце свету выйгралі беларусы Андрэй Казусёнак (да 90 кг), Яўген Сёмачкін (да 100 кг), Марына Жарская (да 52 кг), Анжэла Паім-Краскоўская (да 64 кг), Кацярына Пракапенка (да 60 кг), Марыя Кузняцова (да 72 кг), Юлія Барысік (звыш 80 кг) у спартыўным самба, а таксама Андрэй Дземянчук (да 68 кг), Аляксандр Варановіч (да 90 кг) і Яўген Цяцюшкін (звыш 100 кг) у баявым самба.

У медальным заліку чэмпіянату свету, як і чакалася, першынствавалі самбісты са зборнай Расіі, на рахунку якіх 17 залатых, 2 сярэбраныя і 5 бронзавых узнагарод. Беларусь, як і на леташнім чэмпіянаце свету ў Вільнюсе, на другім месцы (2, 5, 10). Далей размясціліся Казахстан (1, 3, 7), Украіна (1, 3, 6), Балгарыя (1, 3, 4), Грузія (1, 1, 4), Манголія (1, 1, 1), Туркменістан (1, 1, 1), Азербайджан (1, 1, 0), Літва (1, 0, 3), Таджыкістан (0, 3, 2), Арменія (0, 1, 2), Грэцыя (0, 1, 0) , Італія (0, 1, 0), Молдова (0, 1, 0), Узбекістан (0, 0, 4), Кыргызстан (0, 0, 2), Венесуэла (0, 0, 1), Францыя (0, 0, 1), Эстонія (0, 0, 1).

Анлайн-трансляцыя чэмпіянату свету вялася на сайце Міжнароднай аматарскай федэрацыі самба ФІАС.

Арганізатарам турніру выступілі Міжнародная федэрацыя самба, Міністэрсва спорту і турызму Беларусі, Нацыянальны алімпійскі камітэт, рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб`яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Мінскі гарвыканкам, Беларуская федэрацыя самба.

12 лістапада 2012, Мінск
Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2524
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Борьба Самбо Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме