https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) адкрываецца сёння ў Хельсінкі


Няма ніякіх падстаў чакаць, што кангрэс прыме рашэнне аб пераносе ЧМ-2014 з Мінска, заявіў напярэдадні вечарам старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін.
Пытанне аб адмене ЧС па хакеі-2014 у Мінску можа быць узнята на кангрэсе IIHF

"У парадку дня пытання аб адмене чэмпіянату свету ў Мінску няма, — паведаміў ён. — Адзінае, што тычыцца нашага чэмпіянату, — гэта пункт у парадку дня, у якім значыцца даклад беларускага боку аб ходзе падрыхтоўкі да першынства. Сёння гаварыў з прэзідэнтам фінскай федэрацыі. Іх аб чымсьці прасілі ў гэтым плане, але ніхто гэтыя пытанні ўжо вырашаць не будзе, таму што парадак дня кангрэса зацверджаны".

Ворсін дадаў, што ў першы дзень працы кангрэса плануецца разгледзець арганізацыйныя пытанні, абмеркаванне асноўнай праграмы адбудзецца 18 мая.

Першыя заклікі аб неабходнасці пазбавіць Беларусь права на правядзенне ЧС-2014 сталі з`яўляцца неўзабаве пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі ў Мінску быў жорстка разагнаны мітынг нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і арыштаваны сотні актывістаў апазіцыі, у тым ліку большасць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

У лютым гэтага года шведскія СМІ паведамілі, што на майскім пасяджэнні кангрэса месца правядзення ЧС-2014 можа быць перагледжана.

З заклікам перанесці месца правядзення спаборніцтваў выступіў Еўрапарламент, а еўрадэпутаты Марак Мігільскі (Польшча) і славуты ў мінулым славацкі хакеіст, член Залы хакейнай славы Петэр Шцясны арганізавалі інтэрнэт-акцыі па зборы подпісаў за адмену чэмпіянату ў Беларусі.

Аб неабходнасці пазбавіць Беларусь чэмпіянату свету неаднаразова заяўляў і міністр спорту Фінляндыі Паава Архінмякі.

На пачатку гэтага тыдня 28 амерыканскіх кангрэсменаў заклікалі прэзідэнта IIHF Рэне Фазеля не праводзіць ЧС-2014 у Мінску. У іх лісце адзначаецца: хаця палітзняволеныя Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Бандарэнка вызвалены, многія іншыя апазіцыянеры працягваюць заставацца ў турмах, а актывісты грамадзянскай супольнасці па-ранейшаму арыштоўваюцца і запужваюцца.

"Рэпрэсіўны клімат у Беларусі вымушае ўсумніцца ў дабрабыце, бяспецы і свабодзе перамяшчэння для гульцоў, афіцыйных асоб, гледачоў і сродкаў масавай інфармацыі і з`яўляецца сур`ёзнай прычынай для сумненняў у тым, што чэмпіянат можа праводзіцца ў Мінску ў 2014 годзе", — сказана ў лісце.

Амерыканскія кангрэсмены заклікалі кожнага члена IIHF запатрабаваць ад уладаў Беларусі вызвалення палітзняволеных, каб не пазбавіцца права прымаць у сябе чэмпіянат.

Трэба адзначыць, што ў адказ на такія заклікі прэзідэнт IIHF неаднаразова заяўляў, што першынство пройдзе ў Мінску. "Мы знаходзімся ў баку ад палітычных дыскусій", — падкрэсліваў Рэне Фазель.

Тым не менш у сярэдзіне красавіка дырэктар IIHF па сувязях з грамадскасцю Сайман Шэмберг паведаміў БелаПАН: на майскім кангрэсе "кожны з 70 членаў IIHF будзе мець магчымасць узняць пытанне аб правядзенні чэмпіянату свету ў Беларусі".

Месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі мянялася толькі аднойчы: пасля таго як у 1968 годзе Савецкі Саюз акупіраваў Чэхаславакію, вясновы чэмпіянат свету 1969 года, які планаваўся ў Празе, быў перанесены ў Стакгольм.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2012
 
Дата публикации:17.05.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2521
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Хоккей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме