https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мірны і Нестар выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Рыме


Максім Мірны і Дэніел Нестар выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Рыме з прызавым фондам 2.427.975 еўра.
У першым раўндзе першыя ракеткі свету былі вольныя, а ў другім 17 мая выйгралі ў італьянцаў Джанлукі Наса (369) і Філіпа Валандры (245) — 6:3, 3:6, 10:7 (тай-брэйк).

Наступныя сапернікі беларуса і канадца вызначацца ў матчы прадстаўнікоў гаспадароў Даніэле Брачыялі (28) і Андрэаса Сэпі (108) з індыйцамі Махешам Бхупаці (14) і Раханам Бапанам (12), якія маюць сёмы нумар "пасеву".

Мірны выйграў гэты турнір у 2004 годзе (з Бхупаці). Апошнія два гады ён выбываў у другім крузе (з Бхупаці і Нестарам).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2012
 
Дата публикации:17.05.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2150
 
Ключевые слова:
Теннис Максим Мирный Турнир в Риме Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме