https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка і Сабаленка засталіся на ранейшых месцах, Сасновіч апусцілася на 5 пазіцый у рэйтынгу WTA


Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў абноўленым 31 ліпеня рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
На мінулым тыдні Сабаленка не гуляла, і ў яе актыве зараз 8845 ачкоў. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 19-м месцы, а Аляксандра Сасновіч страціла пяць пазіцый і перамясцілася на 75-ы радок. На гэтым тыдні Вікторыя Азаранка выступіць на турніры ў Вашынгтоне, у першым раўндзе яе саперніцай будзе ўкраінская тэнісістка Эліна Світоліна, у якой 27-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтэк (Польшча) — 9490 балаў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 8845;
3. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5465;
4. Джэсіка Пегула (ЗША) — 5395;
5. Унс Джабір (Туніс) — 4846;
6. Каралін Гарсія (Францыя) — 4685;
7. Коры Гаўф (ЗША) — 3390;
8. Петра Квітава (Чэхія) — 3341;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) — 3310;
10. Маркета Вандроўшава (Чэхія) — 3106.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларускіх тэнісістаў Ілля Івашка страціў месца ў першай сотні і апусціўся на 119-е месца.

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Карлас Алькарас (Іспанія) — 9225;
2. Новак Джокавіч (Сербія) — 8795;
3. Данііл Мядзведзеў (Расія) — 6520;
4. Каспер Рууд (Нарвегія) — 4985;
5. Стэфанос Цыцыпас (Грэцыя) — 4850;
6. Хольгер Рунэ (Данія) — 4825;
7. Андрэй Рублёў (Расія) — 4730;
8. Янік Сінер (Італія) — 3815;
9. Тэйлар Фрыц (ЗША) — 3515;
10. Фрэнсіс Тыяфа (ЗША) — 3085.

Звязда, 31 ліпеня 2023
 
Дата публикации:31.07.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Рейтинг Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме