https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ігар Петрышэнка параўнаў арганізацыю II Гульняў краін СНД з Алімпіядай


Арганізатары маштабнага спартыўнага форуму чакаюць у Беларусі больш за дзве тысячы атлетаў з 23 краін.
Усе аб`екты і службы, занятыя ў правядзенні ІІ Гульняў краін СНД у Мінску, гатовы, заявіў віцэ-прэм`ер Ігар Петрышэнка на пасяджэнні аператыўна-каардынацыйнага цэнтра форуму.

"На ўсіх аб`ектах у поўнай меры забяспечаны высокі стандарт, як на чэмпіянатах свету, Еўропы і як фактычна на Алімпійскіх гульнях у частцы стварэння ўмоў для спартсменаў... Неабходныя ўмовы створаны па ўсіх напрамках — харчаванне, антыдопінгавы кантроль, медыцынскае забеспячэнне, пытанні бяспекі, вядома ж, а таксама ўмовы для працы прэсы", - сказаў ён.

У аператыўным штабе Гульняў намесніку прэм`ер-міністра далажылі, што праблемных пытанняў практычна не засталося. Невялікія будаўнічыя работы на гэты момант вядуцца на стадыёне "Дынама" і будуць завершаны да 4 жніўня. На "Мінск-Арэне" рыхтуецца абсталяванне да цырымоніі адкрыцця, што адбудзецца 5 жніўня.

Больш за дзве тысячы атлетаў

Ігар Петрышэнка нагадаў, што сёлетнія Гульні будуць праводзіцца адразу ў 11 гарадах рэспублікі - гэта беспрэцэдэнтны выпадак. Усяго будзе задзейнічана каля 240 аб`ектаў.

Паводле яго слоў, чакаецца прыбыццё 2188 спартсменаў з 23 дзяржаў: 9 краін СНД і 14 краін блізкага і далёкага замежжа. Самыя шматлікія спартыўныя дэлегацыі будуць у Беларусі і Расіі — больш за 480 атлетаў.

"І я спадзяюся, што будуць пэўныя рэкорды. Таксама мы разлічваем на добрую падтрымку балельшчыкаў", — падкрэсліў ён.

Колькі грошай выдаткуюць на Гульні ў Менску?

Віцэ-прэм`ер расказаў, што сродкі, якія затрачаны на арганізацыю і правядзенне II Гульняў краін СНД, - планавага прызначэння.

"Уласна, зыходзячы з падыходаў, якія закладзены ў рэгламентуючыя дакументы. Рэспубліка Беларусь у поўнай меры забяспечыць фінансавымі рэсурсамі якаснае і эфектыўнае правядзенне гэтых мерапрыемстваў", — канстатаваў Петрышэнка.

Ён таксама адзначыў, што было прынята рашэнне не ствараць асобную дырэкцыю, каб не затрачваць дадатковыя фінансавыя сродкі і ўлічваючы вопыт правядзення Мінска ў 2019 годзе ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Раней урад Беларусі зацвердзіў нормы выдаткаў на харчаванне і пражыванне спартсменаў, членаў дэлегацый і VIP-гасцей II Гульняў краін СНД. Суткі пражывання для "віпаў" будуць каштаваць 500 рублёў, іх будуць сяліць у гатэлі з лікам зорак ад трох да пяці. На рассяленне членаў дэлегацый беларускі бок гатовы патраціць да 265 рублёў за суткі ў гасцініцах катэгорый 1-4 зоркі.

На харчаванне VIP-персон дазволена траціць да 190 рублёў у суткі, на членаў дэлегацый - да 70 рублёў, на суддзяў - 38 рублёў 72 капейкі, на валанцёраў - 9 рублёў, калі яны працуюць ад 4 да 8 гадзін у суткі.

II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця адбудуцца на "Мінск-Арэне" 5 і 14 жніўня.

Спаборніцтвы прымуць 11 гарадоў рэспублікі - Мінск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Магілёў, Маладзечна, Орша і Салігорск. Як чакаецца, прыедуць зборныя не толькі краін Садружнасці, але і Кітая, ААЭ, Кубы, Егіпта, В`етнама, Йемена. Для ўдзельнікаў гульняў беларускія ўлады ўвялі з 3 ліпеня бязвіз, які будзе дзейнічаць да 31 жніўня.

Мінск, 1 жніўня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:01.08.2023
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:175
 
Ключевые слова:
II Игры стран СНГ Организация игр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме