https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МУС нагадавае беларусам, якія збіраюцца на Еўра-2012 у Польшчу, што ў дачыненні да іх дзейнічае поўнамаштабны візавы рэжым


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнародавала рэкамендацыі балельшчыкам, якія выязджаюць на чэмпіянат Еўропы па футболе (8 чэрвеня — 1 ліпеня) у Польшчу.
МУС нагадвае, што ў дачыненні да грамадзян Беларусі дзейнічае поўнамаштабны візавы рэжым паездак у Польшчу. У сувязі з гэтым неабходна паклапаціцца аб атрыманні візы або іншага дазволу на ўезд на тэрыторыю суседняй краіны своечасова і быць уважлівымі пры выбары візавых пасрэднікаў.

У адпаведнасці з палажэннямі Візавага кодэкса Еўрапейскага саюза хадайніцтва аб выдачы візы можа быць пададзена не раней чым за тры месяцы да запланаванай паездкі. Інфармацыя аб парадку атрымання віз у замежных установах Польшчы ў Беларусі размешчана на сайце па адрасу: http://www.minsk.polemb.net/.

На працягу ўсяго часу знаходжання ў краіне пры сабе неабходна мець:

- сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу (далей — дакумент для выезду за мяжу);

- сапраўдную візу або іншы дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы;

- копію дакумента, які паслужыў падставай для атрымання візы або іншага дакумента, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы;

- грашовыя сродкі або доказы іх наяўнасці з наступных разлікаў: для асоб, якім больш за 16 гадоў, — 100 польскіх злотых на кожны дзень знаходжання, але не менш чым 500 польскіх злотых або раўназначную суму ў іншай замежнай валюце; для асоб да 16 гадоў — 50 польскіх злотых на кожны дзень знаходжання, але не менш чым 300 польскіх злотых або раўназначную суму ў іншай замежнай валюце;

- сапраўдны страхавы поліс.

МУС заклікае грамадзян не эканоміць на медыцынскай страхоўцы. Яе наяўнасць на практыцы з`яўляецца адзінай рэальнай магчымасцю пазбегнуць сур`ёзных асабістых затрат у выпадку неабходнасці аказання медыцынскай дапамогі (дзень знаходжання ў бальніцы, без лячэння, працэдур і аналізаў, каштуе каля 100 еўра).

"У выпадку страты дакументаў для выезду за мяжу, а таксама калі вы сталі ахвярай рабавання, крадзяжу, трапілі ў іншую экстрэмальную сітуацыю — звярніцеся ў найбліжэйшую консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь, гатовую аказаць неабходную консульска-прававую дапамогу", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 красавіка 2012

 
Дата публикации:29.04.2012
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:2687
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Футбол Визовый режим Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме