https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вікторыя Азаранка па-ранейшаму з`яўляецца лідарам у сусветным рэйтынгу тэнісістак


16 красавіка апублікаваны новыя рэйтынг-лісты WTA і ATP. У адзіночным разрадзе ў жанчын беларуска Вікторыя Азаранка працягвае ўтрымліваць першы радок — 8.980 ачкоў.
Нагадаем, Азаранка ўзначаліла рэйтынг 30 студзеня і, такім чынам, з`яўляецца найлепшай тэнісісткай планеты ўжо на працягу 11 тыдняў.

Далей першая дзясятка выглядае наступным чынам: расіянка Марыя Шарапава (7.930), чэшка Петра Квітава (7.095), полька Агнешка Радваньска (6.710), аўстралійка Саманта Стосур (5.825), датчанка Каралін Вазняцкі (5.450), францужанка Марыён Барталі (5.020), кітаянка Лі На (4.880), амерыканка Серэна Уільямс (4.300), расіянка Вера Званарова (3.895). За мінулы тыдзень у першай дзясятцы не адбылося зменаў.

У адзіночным разрадзе яшчэ дзве беларускі ўваходзяць у першую сотню тэнісістак: Вольга Гаварцова — 74-я (847), Анастасія Якімава — 89-я (744).

У парным рэйтынгу Азаранка знаходзіцца на 18-й пазіцыі (3.153). У сотню ўваходзяць яшчэ дзве беларускі: Гаварцова — 60-я (1.560), Таццяна Пучак — 89-я (961). Лідарамі з`яўляюцца амерыканкі Лізэль Хубер і Ліза Рэйманд (у абедзвюх — 10.040).

Азаранка з вялікім адрывам лідзіруе і па заробленых за сезон грошах. З пачатку года на рахунку беларускі 4.008.080 долараў прызавых. У Шарапавай, якая ідзе другой у гэтым спісе, — 2.083.350 долараў.

У мужчынскім адзіночным разрадзе найлепшы з беларусаў Уладзімір Ігнацік займае 271-е месца (167), Сяргей Бетаў — 481-ы (69), Дзмітрый Жырмонт — 576-ы (44), Аляксандр Буры — 608-ы (37). Лідарамі з`яўляюцца серб Новак Джокавіч (12.670), іспанец Рафаэль Надаль (9.215) і швейцарац Роджэр Федэрэр (8.880).

У парным рэйтынгу беларус Максім Мірны і яго партнёр канадзец Дэніел Нестар з аднолькавай колькасцю ачкоў (8.640) займаюць 3—4-е месцы. Лідзіруюць браты Боб і Майк Браяны з ЗША (8.730).

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2012
 
Дата публикации:16.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2377
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме