https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дар`я Домрачава: З нецярпеннем чакаю гонку чэмпіёнаў


Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава, якая ў гэтым сезоне заваявала тытул чэмпіёнкі свету і два малыя хрустальныя глобусы Кубка свету, заявіла, што з нецярпеннем чакае гонку чэмпіёнаў, якой яна завершыць сезон.
"Хочацца, вядома, узяць удзел у гонцы чэмпіёнаў. Я была ў Маскве год таму, выступала на першых спаборніцтвах у "Алімпійскім". Летась гэта была дэбютная гонка для ўсіх — спартсменаў, арганізатараў. І ўсё прайшло на вышэйшым узроўні! Думаю, што не схлушу, калі скажу ад імя ўсіх спартсменаў, што мы атрымалі велізарнае задавальненне ад удзелу ў гэтай гонцы. Вядома, з нецярпеннем чакаем зноў гэтага свята біятлона!" — цытуе Домрачаву афіцыйны сайт Саюза біятланістаў Расіі.

Нагадаем, 3 і 4 красавіка Домрачава выступіць на Кубку Расіі на прыз губернатара Цюменскай вобласці. У праграме гэтых спаборніцтваў — спрынт і гонка пераследу. Прыз — аўтамабіль Toyota RAV4 або яго грашовы эквівалент (25 тыс. еўра). А 7 красавіка беларуска возьме ўдзел у згаданай гонцы чэмпіёнаў, якая пройдзе ў Маскве ў спартыўным комплексе "Лужнікі".

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2012
 
Дата публикации:02.04.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2046
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Биатлон Дарья Домрачева
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме