https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі згулялі ўнічыю ў таварыскім матчы з равеснікамі з Казахстана


1 сакавіка ў Турцыі футбольная маладзёжная зборная Беларусі згуляла ўнічыю ў таварыскім матчы з равеснікамі з Казахстана — 0:0.
Склад зборнай Беларусі: Філіп Вайцяховіч (Андрэй Шчарбакоў, 46); Філіп Іваноў, Сяргей Кандрацьеў (Аляксандр Анюкевіч, 79), Андрэй Лебедзеў, Арцём Рахманаў (Павел Крук, 27), Юрый Кендыш (Павел Савіцкі, 68), Сяргей Лявіцкі (Аляксандр Сялява, 46), Кірыл Алексіян, Арцём Скітаў, Юрый Каралюк, Артур Бомбель (Максім Валадзько, 61).

Гэты спарынг для маладзёжнай каманды, якую ўзначальвае Юрый Шуканаў, з`яўляецца чарговым этапам падрыхтоўкі да працягу выступлення ў 1-й адборачнай групе маладзёжнага першынства Еўропы. Турнірнае становішча ў 1-й групе на гэты момант наступнае: Германія — 24 ачкі (пасля 8 матчаў), Боснія і Герцагавіна — 10 (6), Беларусь — 10 (6), Грэцыя — 9 (7), Кіпр — 9 (8), Сан-Марына — 0 (7).

Зборная Германіі забяспечыла сабе першае месца і пуцёўку ў плей-оф. У накаўт-раўнд можа трапіць і другая каманда, але пры гэтым у яе павінны быць лепшыя паказчыкі ў параўнанні з другімі дружынамі з іншых адборачных груп. Наступны паядынак беларусы правядуць 1 чэрвеня ў гасцях са сваімі галоўнымі канкурэнтамі ў барацьбе за другое месца ў групе баснійцамі.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2012
 
Дата публикации:01.03.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2146
 
Ключевые слова:
Футбол Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме