https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Алімпійская чэмпіёнка 2004 года ў бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка заяўлена на адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні


Алімпійская чэмпіёнка Гульняў 2004 года ў гладкім бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка возьме ўдзел у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які пройдзе ў Магілёве 10—11 лютага, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
На спаборніцтвах выступяць амаль усе мацнейшыя беларускія спартсмены, але асабліва цікавай і захапляючай барацьба абяцае быць у жаночым штурханні ядра — спаборнічаць за ўзнагароды ў гэтай дысцыпліне будуць алімпійская чэмпіёнка-2000 Яніна Правалінская-Карольчык, сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008 Наталля Міхневіч і бронзавы прызёр Алімпіяды-2008 Надзея Астапчук.

Апрача беларусаў у чэмпіянаце возьмуць удзел атлеты з Азербайджана, Грузіі, Турцыі і Украіны.

Па выніках выступлення ў гэтым старце і ў зімовым сезоне-2011 будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Беларусь на чэмпіянаце свету ў памяшканні, які пройдзе 9—11 сакавіка гэтага года ў турэцкім Стамбуле.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2012
 
Дата публикации:08.02.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2267
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме