https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) на пасяджэнні ў Хельсінкі 18 мая зацвердзіў Мінск месцам правядзення чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне ў 2014 годзе


Як паведамляе афіцыйны сайт IIHF, мінскае першынство пройдзе з 9 па 25 мая.
Чэмпіянат свету 2013 года, як і цяперашні, па рашэнні кангрэса пройдзе ў Швецыі і Фінляндыі (3—19 мая), 2015 года — у Чэхіі (1—17 мая), 2016-га — у Маскве і Санкт-Пецярбургу (29 красавіка — 15 мая).

Як раней паведамлялася, выступаючы сёння раніцай на адкрыцці кангрэса, старшыня IIHF Рэне Фазель чарговы раз выказаўся супраць пераносу ЧС-2014 з Беларусі ў іншую краіну.

"Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту, — заявіў Фазель. — Не думаю, што хтосьці з прысутных тут прыхільнік парушэння дэмакратыі і правоў чалавека. Наша арганізацыя таксама прытрымліваецца прынцыпаў дэмакратыі: кожны мае права падняцца і сказаць, што ён думае па тым ці іншым пытанні. І так будзе заўсёды. Але я перакананы, што спартыўныя арганізацыі і самі спартсмены не павінны паводзіць сябе як палітыкі і займацца палітычнымі справамі. Мы не павінны быць лялькамі ў руках палітыкаў ці актывістаў. Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту".

Паводле меркавання кіраўніка IIHF, спорт, у адрозненне ад палітыкі, павінен дапамагаць згладжваць пэўныя вуглы і канфлікты. У якасці прыкладу Фазель прывёў некаторыя падзеі 70-х гадоў XX стагоддзя: матчы па настольным тэнісе паміж ЗША і Кітаем, а таксама вядомую хакейную суперсерыю паміж Савецкім Саюзам і Канадай, якія, паводле слоў Фазеля, дапамаглі "растапіць лёд" у адносінах паміж гэтымі краінамі.

"Я ўпэўнены, што калі мы правядзём чэмпіянат свету ў Беларусі, то, як і ў згаданых мной выпадках, гэта дапаможа палепшыць сітуацыю. Калі ж мы не паедзем у Беларусь, я перакананы, што мы пакараем не тых людзей: беларускіх прыхільнікаў хакея, іншых балельшчыкаў, спартсменаў. Байкоты спартыўных падзей супярэчаць фундаментальным ідэям спорту", — цытуе Фазеля афіцыйны сайт IIHF.

Заклікі пра неабходнасць пазбавіць Беларусь права на правядзенне ЧС-2014 пачалі з`яўляцца неўзабаве пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі ў Мінску быў жорстка разагнаны мітынг нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і арыштаваныя сотні актывістаў апазіцыі, у тым ліку большасць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

У лютым гэтага года шведскія СМІ паведамілі, што на майскім пасяджэнні кангрэса месца правядзення ЧС-2014 можа быць перагледжана.

З заклікам перанесці месца правядзення спаборніцтваў выступіў Еўрапарламент, а еўрадэпутаты Марэк Мігальскі (Польшча) і вядомы ў мінулым славацкі хакеіст, член Залы хакейнай славы Петэр Шцясны арганізавалі інтэрнэт-акцыі па зборы подпісаў за адмену чэмпіянату ў Беларусі.

Пра неабходнасць пазбавіць Беларусь чэмпіянату свету неаднаразова заяўляў і міністр спорту Фінляндыі Паава Архінмякі.

У пачатку гэтага тыдня 28 амерыканскіх кангрэсменаў заклікалі прэзідэнта IIHF Рэне Фазеля не праводзіць ЧС-2014 у Мінску. У іх лісце адзначаецца: хоць палітзняволеныя Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Бандарэнка вызваленыя, многія іншыя апазіцыянеры працягваюць заставацца ў турмах, актывістаў жа грамадзянскай супольнасці па-ранейшаму арыштоўваюць і запалохваюць.

"Рэпрэсіўны клімат у Беларусі прымушае засумнявацца ў дабрабыце, бяспецы і свабодзе перамяшчэння для гульцоў, афіцыйных асоб, гледачоў і сродкаў масавай інфармацыі і з`яўляецца сур`ёзнай прычынай для сумненняў у тым, што чэмпіянат можа праводзіцца ў Мінску ў 2014 годзе", — сказана ў лісце.

Амерыканскія кангрэсмены заклікалі кожнага члена IIHF запатрабаваць ад улад Беларусі вызвалення палітзняволеных, каб не пазбавіцца права прымаць у сябе чэмпіянат.

У адказ на падобныя заклікі прэзідэнт IIHF неаднаразова заяўляў, што першынство пройдзе ў Мінску.

Месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі мянялася толькі аднойчы: пасля таго як у 1968 годзе Савецкі Саюз акупіраваў Чэхаславакію, вясенні чэмпіянат свету 1969 года, які планаваўся ў Празе, быў перанесены ў Стакгольм.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2012
 
Дата публикации:18.05.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2659
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Хоккей Перенос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме