https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З нагоды стагоддзя беларускага футбола ў Мінску адбудзецца матч зорак Беларусі і Расіі


20 жніўня на мінскім стадыёне "Дынама" адбудзецца матч зорак Беларусі і Расіі, прысвечаны 100-годдзю беларускага футбола. Пра ход падрыхтоўкі да сустрэчы журналістам 4 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску расказалі арганізатары мерапрыемства.
Склад каманд прадставіў капітан зборнай "Зоркі эстрады і футбола Беларусі" Альберт Скараход. Ён нагадаў, што "ў складах артыстычных каманд маюць права браць удзел толькі два ветэраны футбола, астатнія — гэта артысты, зоркі эстрады, тэатра і кіно".

З пазнавальных імёнаў у складзе беларускай каманды Альберт Скараход назваў Сашу Нема, Анатоля Длускага, Сяргея Мінскага, а таксама журналіста беларускага тэлебачання Івана Міхайлава.

За Расію на поле выйдуць Віктар Зінчук, П`ер Нарцыс, Улад Тапалаў, Сяргей Мінаеў, Сяргей Крылоў і іншыя.

Паводле слоў Людаса Румбуціса, чэмпіёна СССР, а таксама гульца зборнай каманды "Зоркі эстрады і футбола Беларусі", праз "такія мерапрыемствы мы зможам прыцягнуць дзяцей, якія, адарваўшыся ад вуліцы, пойдуць у футбольнае асяроддзе".

БелаПАН
4 жніўня 2011
 
Дата публикации:04.08.2011
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:2411
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Футбол Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме