https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню прабілася ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Францыі.
Сёння ў чвэрцьфінале другая ракетка планеты перайграла ўкраінскую тэнісістку Эліну Світоліну, якая цяпер займае 192-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 6:4, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 36 мінут.

У паядынку за выхад у фінал Арына Сабаленка будзе сапернічаць з чэшкай Каралінай Мухавай (43-і нумар рэйтынгу WTA). Да гэтага на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" лепшая беларуская тэнісістка не аддала саперніцам ніводнага сэта, перамогшы ўкраінку Марту Касцюк - 6:3, 6:2, беларуску Ірыну Шымановіч (214) - 7:5, 6:2, расіянку Камілу Рахімаву (82) - 6:2, 6:2 і амерыканку Слоан Стывенс (30) - 7:6 (7:5), 6:4.

Другі ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" фінішуе ў Парыжы 11 чэрвеня.

6 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.06.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Арына Сабаленка Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме