https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польская пракуратура абяцае разабрацца з інцыдэнтам у Быдгашчы


Беларускія заўзятары, якіх ахоўнікі вывелі з залі падчас матчу баскетбольнага чэмпіянату Эўропы, перад тым загадаўшы згарнуць нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі, маюць намер падаць скаргу на імя генэральнага пракурора Польшчы Анджэя Сэрэмэта.
Намесьнік польскага генпракурора Мацей Куяўскі паведаміў сёньня ў інтэрвію радыё “Рацыя”, што яшчэ да паступленьня скаргі будзе высьвятляць акалічнасьці здарэньня.

Інцыдэнт здарыўся ў часе суботняй гульні зборных Беларусі і Літвы. Арганізатары турніру тлумачаць свае дзеяньні зваротам прадстаўнікоў афіцыйнай беларускай дэлегацыі. Паведамляецца, што з просьбаю зьняць з трыбуны бел-чырвона-белае палотнішча да арганізатараў зьвярнуўся дзяржаўны трэнэр па баскетболе Міністэрства спорту і турызму Беларусі Анатоль Якубенка.

“Я падышоў да кіраўніцтва аргкамітэту і сказаў, што гэта не дзяржаўны сьцяг, таму ён павінен быць прыбраны, а адносна заўзятараў не было ніякай размовы”, – цытуе Якубенку радыё “Рацыя”.

З заклікам да польскіх уладаў узяць увагу на здарэньне ў Быдгашчы зьвярнуўся сёньня арганізацыйны камітэт для стварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.

“Гэты інцыдэнт выклікаў шырокую нэгатыўную рэакцыю беларускай грамадзкасьці, асабліва сярод дэмакратычна настроеных грамадзянаў, – зазначаецца ў заяве. – Настойліва просім вас зьвярнуць увагу на гэты інцыдэнт, папярэдзіць вінаватых у непавазе беларускай нацыянальнай сымболікі і не дапускаць зьдзекаў з патрыятычных пачуцьцяў беларусаў”.

“Мы вельмі цэнім пасьлядоўную і прынцыповую пазыцыю Эўразьвязу і Рэспублікі Польшчы ў пытаньнях дэмакратызацыі Беларусі, у падтрыманьні беларускай грамадзянскай супольнасьці і вельмі спадзяемся, што вы ня будзеце цярпець такіх выпадкаў на тэрыторыі ЭЗ і Польшчы ў далейшым”, – падкрэсьліваецца ў заяве аргкамітэту БХД.

27 чэрвеня 2011
Радыё Свабода

 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:4223
 
Ключевые слова:
Футбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме