https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Двое беларускіх альпіністаў прапалі ў Гімалаях


Двое вопытных беларускіх альпіністаў — Мікалай Бандалет і Сяргей Белавус — прапалі ў Гімалаях.
Паводле інфармацыі БелаПАН, сувязь з імі не ўдаецца ўстанавіць ужо тыдзень. Мікалай і Сяргей пакаралі адну з самых недаступных вяршынь свету — Тулагі (вышыня — 7.029 метраў, размешчана ў Непале). Дагэтуль "узяць" яе не ўдавалася ніводнаму чалавеку. Наогул у камандзе было чацвёра — акрамя Бандалета і Белавуса на небяспечнае ўзыходжанне адважыліся Сяргей Прачакоў і Юрый Сушко. Усе яны ўваходзяць у мінскі клуб "Хан-Тэнгры", кіраўніком якога і з`яўляецца Мікалай Бандалет. Аднак 3 мая Прачакоў і Сушко адмовіліся ад далейшага ўзыходжання, 5 мая яны пакінулі Непал.

Цяпер намаганні па пошуку зніклых суайчыннікаў каардынуе Таццяна, жонка Мікалая Бандалета. Непальскія ратавальнікі паведамілі ён, што 15 мая верталёт зноў вылятаў да вяршыні. На вышыні 6.000 метраў знойдзена палатка з рэчамі, ад яе — ланцужок слядоў, якія вядуць на грэбень. Альпіністаў пакуль не знайшлі.

БелаПАН
Мінск, 15 мая 2011

 
Дата публикации:15.05.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2666
 
Ключевые слова:
Альпинизм Непал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме