https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Два беларусы трапілі ў топ-5 рэйтынгаў Міжнароднай асацыяцыі бокса


Міжнародная асацыяцыя бокса (IBA) апублікавала сусветныя рэйтынгі баксёраў і краін.
Арганізацыя ўвяла новую рэйтынгавую сістэму, згодна з якой спартсменам налічваюцца балы за выступы на буйных міжнародных спаборніцтвах. Цякучы рэйтынг складзены па выніках Алімпійскіх гульняў у Токіа і двух апошніх чэмпіянатаў свету па боксе (самыя прэстыжныя старты), а таксама па выніках кантынентальных першынстваў і турніраў Сусветнага баксёрскага тура. У адпаведнасці з дадзенай табліцай Беларусь займае 40-е месца сярод 119 краін.

Таксама ў сусветныя рэйтынгі ў сваіх вагавых катэгорыях увайшлі шэсць прадстаўнікоў нашай краіны. Аляксей Алфёраў займае 3-е месца ў катэгорыі да 80 кг, Яўген Кармільчык размяшчаецца на 4-й пазіцыі сярод баксёраў у вазе да 48 кг. Акрамя таго, Уладзіслаў Смяглікаў — 12-й у катэгорыі да 92 кг, Дзяніс Салоцкіх — 38-й у вазе да 51 кг, Кірыл Самадураў — 45-й у катэгорыі да 75 кг, Артур Туніеў — 48-й у вазе да 60 кг.

5 кастрычніка стала вядома, што Савет дырэктараў Міжнароднай асацыяцыі бокса дапусціў атлетаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі. Нашы спартсмены могуць выступаць пад сваім сцягам, У выпадку перамог на турнірах будзе гучаць нацыянальны гімн Беларусі.

Звязда, 21 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:21.10.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:923
 
Ключевые слова:
Бокс Рейтинг Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме