https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Баскетбалісткі «Гарызонта» атрымалі дзявятую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі


Чэмпіёнкі Беларусі баскетбалісткі «Гарызонта» працягнулі пераможную серыю ў матчах новага сезона.
Сваю дзявятую запар вікторыю падапечныя Наталлі Трафімавай атрымалі 12-га лістапада над выхаванкамі сталічнага РДВАР з лікам 72:43. У актыве «Гарызонту» стала 18 балаў з 18 магчымых. Столькі ж балаў у баскетбалістак «Мінска», якія правялі на адну гульню больш. Гродзенская «Алімпія» набрала 17 балаў, разграміўшы на сваёй пляцоўцы Брэсцкую «Вікторыю» — 91:41. Брэстчанкі пацярпелі дзясятае паражэнне ў дзесяці згуляных матчах.

Лідар мужчынскага першынства Магілёўскі «Барысфен» у сябе дома адолеў ва ўпартай барацьбе баскетбалістаў «Гродна-93» з вынікам 95:83. Сталічны «Імпульс-БДУІР» перайграў рэзервістаў БК «Мінск» — 72:68. Віцебскі «Рубон» на сваёй арэне быў мацней «Гомельскіх рысяў» — 88:62. Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Барысфен» — 19 балаў (10 матчаў), «Гродна-93» — 15 (9), «Рубон» — 15 (10), «Імпульс-БДУІР» — 15 (10).

Звязда, 12 лістапада 2022
 
Дата публикации:12.11.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:866
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат Баскетбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме