https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хакеісты мінскага «Дынама» абыгралі «Адмірал» у таварыскім матчы


Хакеісты мінскага «Дынама» дома абыгралі «Адмірал» з Уладзівастока ў кантрольным матчы перад стартам новага сезона КХЛ. Паядынак адбыўся на лёдзе «Алімпік-Арэны».
Першы перыяд скончыўся з лікам 1:0 на карысць гаспадароў, у пачатку наступнага трэці «зубры» павялічылі адрыў да двух шайб. Дакладныя кідкі ў актыў запісалі расійскія пачаткоўцы «Дынама» Міхаіл Шалагін і Дзмітрый Сакалоў, дзве выніковыя перадачы аддаў Сяргей Сапега. Лідарства мінчан, аднак, доўжылася нядоўга — госці зраўнялі лічбы на табло яшчэ да другога перапынку. Зыход паядынку вырашыўся ў трэцім перыядзе, дзе перамогу дынамаўцам прынёс Раян Спунер — 3:2.

Па заканчэнні гульні каманды па ўзаемнай дамоўленасці згулялі авертайм у фармаце «3 на 3» і правялі серыю булітаў. Дадатковая 5-хвілінка засталася за далёкаўсходнікамі, у серыі пасляматчавых кідкоў дакладней апынуліся мінчане.

Заключны спарынг перад пачаткам новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі падапечныя Вудкрафта таксама правядуць супраць «Адмірала», сустрэча адбудзецца ў сталіцы ў нядзелю. Стартавы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «зубры» згуляюць 3 верасня на «Мінск-Арэне», першым сапернікам «Дынама» стане «Барыс» з Нур-Султана.

Звязда, 24 жніўня 2022
 
Дата публикации:24.08.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:946
 
Ключевые слова:
Хоккей Товарищеский матч Спорт в Беларуси Динамо Минск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме