https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія сінхраністкі выйгралі пяць медалёў у апошні дзень "Гульняў Дружбы"


У Казані завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па сінхронным плаванні, якія прайшлі ў рамках першага этапу турніру "Гульні Дружбы".
У заключны дзень спаборніцтваў спартсменкі з Беларусі заваявалі пяць узнагарод. У адвольнай праграме сярод дуэтаў другі рэзультат паказалі Васіліна Хандошка і Дар`я Кулагіна. Напярэдадні нашы дзяўчаты таксама заваявалі срэбра ў тэхнічнай праграме, абодва залатыя медалі дасталіся расійскай пары Варвара Субоціна - Святлана Калеснічэнка.

У адвольнай праграме сярод дуэтаў у юніёрак другое месца занялі беларускі Моніка Вашкевіч і Настасся Бернат, трэцюю суму набрала яшчэ адна беларуская пара Ксенія Лебедзева - Валерыя Шыманская. У спаборніцтвах груп у адвольнай праграме ў сеньёрак каманда Беларусі выйграла бронзу, у аналагічнай дысцыпліне ў юніёрак зборная нашай краіны стала другой.

2 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2022
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1035
 
Ключевые слова:
Игры Дружбы Казань Спорт в Беларуси Синхронное плавание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме