https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гарнасько стала абсалютнай чэмпіёнкай турніру па мастацкай гімнастыцы ў Іспаніі


У іспанскім Плая-дэ-Ара завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы Winter Queen Cup.
Нашу дарослую каманду на спаборніцтвах прадстаўлялі бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў Аліна Гарнасько і прызёр чэмпіянатаў свету Настасся Салас, сярод юніёрак выступала Ніколь Лявута. Як і год таму, абсалютнай пераможцай турніру стала Гарнасько, якая паказала лепшую суму ў мнагабор`і (139,484 балы), а таксама атрымала найвышэйшыя ачкі ва ўсіх фіналах асобных практыкаванняў. Па выніках усіх пяці відаў праграмы ў сеніёрак на другую прыступку п’едэстала, уступаючы толькі сяброўцы па камандзе, паднімалася Салас.

У юніёрскіх спаборніцтвах Ніколь Лявута, як і Гарнасько, атрымала такое ж дамінаванне і перамагла ў праграмах з мячом, абручом, булавамі і стужкай, а таксама ў мнагабор`і. Усяго ў турніры III Winter Queen Cup прымалі ўдзел 570 грацый з Беларусі, Іспаніі, Андоры, Бельгіі, Грэцыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Літвы, Румыніі і Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў.

29 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:101
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Художественная гимнастика Winter Queen Cup
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме