https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гарнасько стала абсалютнай чэмпіёнкай турніру па мастацкай гімнастыцы ў Іспаніі


У іспанскім Плайя-дэ-Аро завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы Winter Queen Cup.
Нашу дарослую каманду на спаборніцтвах прадстаўлялі бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў Аліна Гарнасько і прызёр чэмпіянатаў свету Анастасія Салос, сярод юніёрак выступала Ніколь Леута. Як і год таму, абсалютнай пераможцай турніру стала Гарнасько, якая паказала лепшую суму ў мнагабор’і (139,484 бала), а таксама атрымала найвышэйшыя ачкі ва ўсіх фіналах асобных практыкаванняў. Па выніках усіх пяці відаў праграмы ў сеніорак на другую прыступку п’едэстала, саступаючы толькі сяброўцы па камандзе, падымалася Салос.

У юніёрскіх спаборніцтвах Ніколь Леута падобна Гарнасько зладзіла такое ж Дамінаванне, перамогшы ў праграмах з мячом, абручом, булавамі і стужкай, а таксама ў мнагабор’і. Усяго ў турніры III Winter Queen Cup прымалі ўдзел 570 грацый з Беларусі, Іспаніі, Андоры, Бельгіі, Грэцыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Літвы, Румыніі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Звязда, 29 студзеня 2024
 
Дата публикации:29.01.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:6
 
Ключевые слова:
Художественная гимнастика Спорт в Беларуси Winter Queen Cup
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме